ХронIка здарэнняў №70

РАУС

У перыяд з 8 па 14 ліпеня адбылося 12
супрацьпраўных учынкаў. З іх: крадзяжоў — 2, нанясенне цялесных пашкоджанняў і
парушэнне правілаў абмену валюты — па 1, выраб самагону — 6. Узбуджана 3
крымінальныя справы.

Распачаты пошук асіповіцкага гастарбайтэра, які
напачатку жніўня па-ехаў у Расію шукаць работу і знік.

11 чысла ў ЦРБ быў дастаўлены 13-гадовы
навучэнец Ялізаўскай СШ з рванай ранай мяккіх тканак галавы, якую нанесла куля
ад пнеўматычнай зброі. Раненне аказалася няцяжкім, таму пасля аказання
неабходнай дапамогі пацярпелы быў адпраўлены дадому.

Як стала вядома, траўму школьніку нанес мясцовы
жыхар — раней несудзімы работнік СЗАТ “Шклозавод Ялізава”, калі страляў па
сабаках з пнеўматычнай вінтоўкі. Па ўзгаданым факце вядзецца праверка.

13 чысла з гандлёвага павільёна гіпермаркета
“Сіці Мол” невядомая асоба ўкрала 2 пары мужчынскіх штаноў.

ДАI

Спынена 203 парушэнні правілаў дарожнага руху,
прыцягнута да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў і 82 парушальнікі хуткаснага
рэжыму. Адбылося 10 ДТЗ.

Надвячоркам 12 чысла вадзіцель аўтамабіля
“Опель”, які рухаўся па шашы Асіповічы-Свіслач, праявіў няўважлівасць пры
абгоне на выездзе з в. Вяззе, у выніку чаго сутыкнуўся з сустрэчным мапедам.
Вадзіцель апошняга шпіталізаваны ў райбальніцу з цялеснымі па-шкоджаннямі.

АДАI нагадвае, што з 12 жніўня ўступілі ў дзеянне
нарматыўныя дакументы, у адпаведнасці з якімі дапушчальная канцэнтрацыя
эцілавага спірту ў крыві вадзі-целя павінна быць не больш за 0,29 праміле.
Узровень ў 0,3 праміле ўжо прызнаецца алкагольным ап’яненнем.

АУСТ

Затрыманы 53 правапарушальнікі, канфіскавана 900
кантрабандных цыгарэт і 10 л
алкагольных напояў.

Узбуджана крымінальная справа па факце забойства
трох вартаўнікоў чыгуначнага моста праз раку Бярэзіна ў Бабруй-ску. Па
папярэдняй інфармацыі да трагедыі прывяло сумеснае распіццё спіртнога
дзяжурнымі байцамі мясцовай стралкова-пажарнай каманды. Не выключана, што адзін
з удзельнікаў “застолля” па нейкай прычыне застрэліў калег з штатнай зброі, а
калі зразумеў, што ўчыніў, пакончыў жыццё самагубствам.

Дэпартамент аховы

Спынены 2 выпадкі распіцця алкагольных напояў у
месцах грамадскага карыстання, 9 дробных правапарушэнняў, 1 факт
самагонаварэння.

РАНС

На працягу тыдня падраздзяленні выратавальнікаў
зрабілі 11 выездаў на ліквідацыю гнёзд шэршняў і толькі 1 — на ўзгаранне.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы па фактах парушэння
правілаў рыбалоўства. Затрыманы лесавоз “Урал”, які перавозіў 5,6 м3 бярозы і 3 м3 яліны. Вадзіцель машыны,
яна дарэчы, зарэгістравана ў Расійскай Федэрацыі, не меў пры сабе ні дакументаў
на права перавозкі лесаматэрыялаў, ні нават вадзіцельскага пасведчання.
Падазроны аўтамабіль разам з каштоўным грузам на перыяд правядзення праверкі
перададзены на адказнае захаванне ў Лапіцкае лясніцтва.

 

Последние новости

Общество

Несун”-2025. Чем закончилось уголовное дело в отношении работника одного из предприятий Осиповичей, который в начале июня 2025 года похитил 80 кг грунт-эмали

17 августа 2025
Читать новость
Общество

У праса пачэсная праца. У краязнаўчым музеі Ясенскай СШ сабрана ўсё тое, што калісьці радавала гаспадынь сваёй навізной, а сёння стала самым сапраўдным рарытэтам

17 августа 2025
Читать новость
Общество

О поезде Осиповичи-Гродзянка последнее время говорится много. Останется ли у жителей Гродзянки персональный поезд?

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Секреты успеха Осиповичского завода транспортного машиностроения: современное оборудование и квалифицированные кадры

17 августа 2025
Читать новость
Культура

Эстраднай фолк-групе “Вяззеўскі кірмаш” яшчэ толькі каля двух гадоў, але яе песні гучалі ўжо не толькі ў Вяззі — іх чулі далёка за межамі аграгарадка

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем