У перыяд з 18 па 24 ліпеня выяўлена крадзяжоў — 7, выпадкаў нанясення цялесных пашкоджанняў — 3, фактаў самагонаварэння — 1.
У штучным вадасховішчы каля вёскі Каменічы надвячоркам 18 чысла патанула 45-гадовая непрацуючая мясцовая жыхарка. Вядзецца праверка абставін трагедыі.
Узбуджана яшчэ адна крымінальная справа ў адносінах Дзмітрыя Шаржановіча, які падчас уцёкаў з ізалятара часовага ўтрымання РАУС здзейсніў крадзеж прадуктаў харчавання і алкагольных напояў з памяшкання кафэ “Закусочная” Асіповіцкага райста.
Раскрыта злачынства — крадзеж лічбавага фотаапарата — якое было здзейснена восенню 2010 года.
21 ліпеня 55-гадовы жыхар вёскі Дараганава пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў напаў на сваю знаёмую — 57-гадовую пенсіянерку з вёскі Каўгары — і сур’ёзна пашкодзіў ёй левае плячо.
ДАI
Спынена 178 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 3 п’яныя вадзіцеля і 86 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 11 ДТЗ.
У ноч з 24 на 25 ліпеня вадзіцель аўтамабіля Лэндровер не справіўся з кіраваннем пры павароце на перакрыжаванні вуліц Кароткая і Крыловіча, у выніку чаго машына перакулілася на левы бок і ўрэзалася ў апору лініі электраперадач. Пры аварыі вадзіцель зламаў левую руку, а пасажыр з пераломам пазваночніка шпіталізаваны.
АДАI нагадвае, што з 25 жніўня пачынаецца рэспубліканская акцыя “Бяспечнае лета”.
АУСТ
Прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 52 правапарушальнікі, затрыманы 1 злачынца, на якога аб’яўлены вышук за хуліганства. Узбуджана 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжу маёмасці ў пасажыраў, перасечана незаконная аперацыя па продажы валюты, канфіскавана 380кантрабандных цыгарэт. Знойдзена плантацыя канопляў, знішчана 26 кг гэтай расліны.
Медвыцвярэзнік
Паслугі ўстановы спратрэбіліся 24 пацыентам, з якіх 9 траплялі ў сюды ўжо двойчы і болей разоў за гэты год.
Дэпартамент аховы
Спынены выпадак распіцця алкагольных напояў у месцах грамадскага карыстання, факт самагонаварэння, 2 хуліганствы і 3 дробныя кразяжы.
РАНС
Ліквідавана 5 гнёзд шэршняў, якія пасяліліся ў жылых дамах Асіповіч, вёсак Журавец, Радуцічы і Жорнаўка. З’яўленне гэтых небяспечных насякомых ў паселішчах стварае рэальную пагрозу здароўю людзей, таму выратавальнікі да ліквідацыі шасціногіх агрэсараў ставяцца вельмі сур’ёзна.
19 чысла была выратавана жанчына, якая ноччу ішла па вуліцы Ленінская і ўпала ў адкрыты люк каналізацыйнага калодзежа.
IАЖіРС
Пры праверцы работы юрыдычнай асобы, якая займалася лесараспрацоўкамі, высветлілася, што з-за недакладнай “прывязкі” плана дазволенай лесасекі да мясцовасці было незаконна знішчана 37 дрэў з аб’ёмам драўніны 29м3. Наступствам тэхнічнай памылкі стаў штраф памерам ў 46 базавых велічынь і выплата кампенсацыі за нанясенне шкоды прыродным рэсурсам.
Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 4 рыбакі. Два — за класічныя парушэнні: карыстанне браканьерскімі прыладамі і стаянку машыны ў прыбярэжнай зоне, яшчэ два — за лоўлю рыбы, якая не дасягнула прамысловых памераў. Парушальнікі былі затрыманы на штучным возеры, якое ўзнікла на месцы пяшчанага кар’ера каля вёскі Смык, дзе лавілі моладзь лінёў. Прамысловая мера для лінёў складае 22 см, а ва ўзгаданым вадаёме сярэдняя даўжыня асобін гэтага віду іхтыяфаўны пакуль ўдвая меней.