ХронIка здарэнняў №60

РАУС

У перыяд з 4 па 10 ліпеня выяўлена крадзяжоў —
5, выпадкаў нанясення цялесных па-шкоджанняў — 3, фактаў захавання наркатычных
рэчываў і хуліганства — па 1.

Скончыў жыццё самагубствам 50-гадовы непрацуючы
асіпаўчанін.

У ноч з 4 на 5 чысло невядомая асоба здзейсніла
крадзеж  дзённай выручкі і прадуктаў
харчавання з кафэ «Закусочная” Асіповіцкага райста.

7 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа па факце
крадзяжу грошай у суме 98 тыс. руб. з памяшкання Градзянскага сель-скага
Савета.

9 чысла ў ЦРБ былі дастаўлены тры мужчыны з
цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці, атрыманымі ў бойках.

Для непрацуючага асіпаўчаніна «разборка” з
рабочым УКП ЖКГ скончылася закрытым пераломам рукі, а для яшчэ аднаго жыхара
райцэнтра і мінчаніна, што на добрым падпітку шукалі прыгод у вёсцы Пагарэлае,
сустрэча з невядомымі мясцовымі жыхарамі запомніцца адпаведна чэрапна-мазгавой
траўмай і складаным пераломам нагі.

У чахле для мабільнага тэлефона выпадковым
прахожым знойдзена 10 баявых патронаў.

ТэрмIнова ў нумар: 11 ліпеня каля 14.00 у вёсцы
Дварок быў за-трыманы збегшы напрыканцы чэрвеня з ізалятара часовага ўтрымання
Дзмітрый Шаржановіч.

ДАI

Спынена 162 парушэнні правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў і 87 «ліхачоў”. Адбылося 11 ДТЗ.

9 чысла на 116 км шашы Мінск-Гомель
вадзіцель аўтамабіля «Фольксваген-Пасат» разгубіўся ў складанай
дарожнай сітуацыі, страціў кантроль над машынай, тая з’ехала ў кювет і некалькі
разоў перакулілася. Наступства аварыі — нанясенне цяжкіх цялесных па-шкоджаняў
пасажырцы, жонцы вадзіцеля.

АУСТ

Затрыманы злачынца, на якога быў аб’яўлены
вышук, канфіскавана 40,5 л
алкагольных напояў і 1 самагонны апарат.

У зоне адказнасці АУСТ і стралкова-пажарнай каманды
на станцыі Асіповічы адбыўся няшчасны выпадак. Недалёка ад пасёлка Татарка ў
ноч з 10 на 11 ліпеня грузавым цягніком была траўміравана 53-гадовая жанчына.

Дэпартамент аховы

Спынена 5 выпадкаў распіцця алкагольных напояў у
месцах грамадскага карыстання, 3 іншыя правапарушэнні. Затрыманы непаўналетні,
які абвінавачваецца ў спробе групавога крадзяжу.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 18 мужчынам і 3 жанчынам.

РАНС

У ноч з 8 на 9 ліпеня па невядомай пакуль
прычыне пачаўся пажар у кухні шматпавярховага жылога дома па вуліцы
Дзмітрыева. 

IАЖіРС

Прыцягнуты да адказнасці 3 парушальнікі правілаў
вывазу і нарыхтоўкі лесу, знойдзена 5 кінутых невядомымі асобамі прыстасаванняў
для браканьерскай здабычы рыбы.

 

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость