ХронIка здарэнняў № 6

РАУС

У перыяд з 17 па 23 студзеня было ўзбуджана 6
крымінальных спраў, з якіх 3 — у адносінах да наркадылераў, раскрыта 2 раней
здзейсненыя злачынствы, выяўлена 11 парушэнняў правапарадку. З іх: крадзяжы і
ўгоны аўтамабіляў — па 2, самагонаварэнне і незаконны гандаль алкагольнай
прадукцыяй — 6, нанясенне цялесных па-шкоджанняў — 1.

Узбуджана крымінальная справа па факце кра-дзяжу
маёмасці з павільёна “Ламбард”, які адбыўся ў ноч з 16 на 17 студзеня. Невядомы
злачынца ўзламаў ралету ўваходных дзвярэй неахоўваемай гандлёвай кропкі і вынес
з памяшкання значную колькасць разнастайных электронных прыбораў, у тым ліку
каля 100 мабільных тэлефонаў.

ДАI

Спынена 140 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 7 п’яных вадзіцеляў, 50 парушальнікаў хуткаснага
рэжыму і 5 пешаходаў, якія не мелі святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося
8 ДТЗ, 4 удзельнікі дарожнага руху атрымалі цялесныя па-шкоджанні.

21 студзеня аўтамабіль “Мерсэдэс” на 107 км шашы Мінск-Гомель
выехаў на сустрэчную паласу руху і ўрэзаўся ў БМВ. У выніку аварыі вадзіцелі
абедзвюх машын і жанчына-пасажырка атрымалі вельмі сур’ёзныя траўмы. Увогуле,
жыццё пацярпелым захавалі толькі рамяні бяспекі.

23 чысла падчас сумеснай аперацыі АДАI і аддзела
па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС быў затрыманы аўтамабіль, на якім
перавозіліся 6 украдзеных з тэрыторыі РВУТП “Татарка” электрарухавікоў.

АУСТ

Затрымана 110 правапарушальнікаў, у ліку якіх 1
злачынца, што знаходзіўся ў вышуку за крадзеж.

АУСТ і стралкова-пажарная каманда па ст.
Асіповічы нагадваюць, што да канца месяца праводзіцца дэкада прафілактыкі
няшчасных выпадкаў з грамадзянамі на аб’ектах чыгуначнага транспарту.

Медвыцвярэзнік

З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 27
мужчын і 1 жанчына. З іх: патрульна-паставой службай — 27, АУСТ — 1.

РАНС

22 студзеня ў вёсцы Лапічы загарэўся дом, дзе
гаспадары пакінулі без нагляду распаленую печ. Агнём была пашкоджана маёмасць
на суму каля 1,7 млн. руб. У той жа дзень на вул. Касмічнай у Асіповічах з-за
перапалу дымаходу ўспыхнула страха гаспадарчай пабудовы. Полымя знішчыла 20м²
дахавага пакрыцця.

IАЖіРС

Затрыманы 8 парушальнікаў: 7 — за браканьерскае
рыбалоўства, 1 — за гандаль свежазлоўленай рыбай у забароненым месцы.

 

Последние новости

Общество

В Осиповичах прошло пленарное заседание выездной сессии Могилевского Совета депутатов

12 августа 2025
Читать новость
Власть

Способствовать росту и не оттягивать деньги из экономики. Лукашенко обозначил задачи для банковской системы

12 августа 2025
Читать новость
Власть

Криптовалюта и крипторынок. Лукашенко ставит вопрос об их дальнейшей судьбе в Беларуси 

12 августа 2025
Читать новость
Спорт и туризм

ФК “Осиповичи” — ФК “Днепр” — 0:2

12 августа 2025
Читать новость
Общество

Збіраемся ў школу. Крамы і індывідуальныя прадпрымальнікі гатовы да наплыву пакупнікоў: асартымент неабходных тавараў вельмі шырокі — на любы густ і кашалёк.

12 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 августа для всех знаков зодиака

12 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем