ХронIка здарэнняў №58

РАУС

У перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня адбыўся 1
крадзеж і выяўлены 1 факт самагонаварэння. На дзіва спакойныя крымінальныя
абставіны, верагодна, тлумачацца пераходам усіх сілавых структур раёна на
надзвычайны рэжым работы ў сувязі з уцёкамі двух злачынцаў з ізалятара часовага
ўтрымання Асіповіцкага РАУС.

ДАI

Спынена 184 парушэнні правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 8 вадзіцеляў за язду ў стане алкагольнага ап’янення,
16 — за парушэнне хуткаснага рэжыму. Адбылося 15 ДТЗ, у найбольш цяжкіх з якіх
былі вінаваты матацыклісты.

Каля 10 гадзін 29 чэрвеня на шашы
Бярэзіна-Бабруйск вадзіцель матацыкла збіў пешахода, які ад атрыманых
пашкоджанняў адразу памёр. З месца здарэння матацыкліст знік, аднак надвячоркам
таго ж дня быў затрыманы. Злачынца і яго ахвяра аказаліся жыхарамі пасёлка
Ялізава і — здараюцца ж такія супадзенні — мелі аднолькавыя прозвішчы.

2 ліпеня на шашы Замошша-Лучыцы яшчэ адзін
«байкер” не справіўся з кіраваннем, ад чаго яго «Ява” ўпала на праезную частку.
Пры ДТЗ пасажырка атрымала сур’ёзную траўму галавы, вадзіцель застаўся цэлым.
Апошні таксама пакінуў месца аварыі, чамусьці не аказаўшы дапамогі пацярпелай і
кінуўшы незарэгістраваны матацыкл. Асоба ўцекача ўстаноўлена, вядзецца
праверка.

АУСТ

Затрымана 52 правапарушальнікі, узбуджана 3
крымінальныя справы па фактах падробкі дакументаў на права набыцця псіхатропных
сродкаў, захавання наркатычых рэчываў і рабаўніцтва пасажыра ў купэ цягніка.

У зоне адказнасці АУСТ і ваенізаванай аховы на
чыгуначнай станцыі Асі-повічы адбыўся няшчасны выпадак. Раніцай 3 ліпеня на
перагоне Асіповічы-Дзераўцы машыніст таварнага цягніка заўважыў двух чалавек,
якія ляжалі на чыгуначным палатне і не рэагавалі на гукавы сігнал. Прымяненне
экстраннага тармажэння жыццё мужчыны — ён ляжаў паміж рэек — не захавала, а
вось жанчына засталася цэлай: лакаматыў толькі адкінуў яе на некалькі метраў ад
палатна. Абодва пацярпелыя былі моцна п’янымі.

Дэпартамент аховы

Спынена 8 выпадкаў распіцця алкагольных напояў у
месцах грамад-скага карыстання.

29 чысла затрыманы злодзей, які 3 чэрвеня
здзейсніў крадзеж відэамагнітафона ў пенсіянера з в. Лапічы.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 25 мужчынам і 2 жанчынам.
Дарэчы, З ліпеня наведвальнікамі ўстановы сталі толькі два пацыенты, якія не
здолелі паведаміць звесткі аб сабе. Усіх астатніх перапіўшых пры святкаванні
Дня Незалежнасці грамадзян міліцыянеры дастаўлялі дадому.

РАНС

30 чэрвеня ў в. Крынка загарэлася гаспадарчая
пабудова на адной з сядзіб. У агні загінуў конь.

IАЖіРС

Спынены 4 выпадкі незаконнай здабычы рыбы,
парушэнне правілаў перавозкі лесу, аштрафаваны аматар збору ягад з дапамогай
забароненага механічнага прыстасавання — «камбайна”.

 

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость