ХронIка здарэнняў №51

РАУС

На працягу мінулага тыдня ўзбуджана 18
крымінальных спраў. Адбылося 15 супрацьпраўных учынкаў. З іх: крадзяжы — 9,
самагонаварэнне —3, выраб наркотыкаў, нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў,
наўмыснае пашкоджанне аўтамабіля — па аднаму. Выяўлена 2 трупы, у тым ліку —
тапелец.

8 чэрвеня на 135 кіламетры аўтадарогі
Бабруйск-Беразіно ў лясным масіве быў затрыманы рабочы аднаго з асіповіцкіх
прадпрыемстваў, які захоўваў там 800 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці.

ДАI

Спынена 155 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнуты да адказнасці 9 п’яных вадзі-целяў, 83 парушальнікі хуткаснага
рэжыму. Адбылося 17 ДТЗ.

Працягваецца аперацыя «Чыстае паветра”.

АУСТ

Атрымана 41 паведамленне аб супраць-праўных
дзеяннях. Зні-шчана 25 кілаграмаў пасеваў каноплі. Затрыманы 48 парушальнікаў,
9 чалавек накіравана ў медвыцвярэзнік. Суправоджана 98 цягнікоў, складзена 6
адміністрацыйных пратаколаў за распіццё ў вагонах алкагольных напояў.

Дэпартамент аховы

Спынена 15 правапарушэнняў. З іх: крадзяжы і
хуліганствы — па 2, распіццё спіртных напояў і з’яўленне ў нецвярозым стане ў
грамадскіх месцах — 9, самагонаварэнне — 2.

Раскрыта адно злачынства, якое адбылося месяц
назад на чыгуначным прыпынку пас. Савецкі, дзе невядомы напаў на жанчыну. Гэта
51-гадовы мужчына, у адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.

Ахоўваецца аб’ектаў — 190, кватэр і іншых
памяшканняў з асабістай маёмасцю — 533. Устаноўлена кнопак трывожнай
сігналізацыі — 247.

Медвыцвярэзнік

З вуліц горада дастаўлена 24 чалавекі, якім
спатрэбілася дапамога гэтай установы.

РАНС

6 чэрвеня ў в. Вуглата адбыўся пажар, у выніку
якога пашкоджана маёмасць і ўнутранае аздабленне жылых пакояў.

IАЖіРС

Складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў: па 2 —
на парушальнікаў лесакарыстання і рыбалоўства, 1 — на зламысніка, які хацеў
скрасці маёмасць юрыдычнай асобы. Адабрана рыбалоўная сетка, 3 кілаграмы рачной
і больш кілаграма сажалкавай рыбы, выяўлена 58 м³ незаконна нарыхтаванай
драўніны.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем