ХронIка здарэнняў №49

РАУС

У перыяд з 30 мая па 5 чэрвеня ўзбуджана 8
крымінальных спраў. Адбылося 12 супрацьпраўных учынкаў: крадзяжы — 5, нанясенне
цяжкіх цялесных пашкоджанняў — 4, незаконнае абарачэнне наркатычных рэчываў —
2, самагонаварэнне — 1. Знойдзены 3 трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці. Адзін
чалавек скончыў жыццё самагубствам, другі ўтапіўся.

Падчас земляных работ будаўнікі знайшлі снарад
часоў Вялікай Айчыннай вайны. Раскрыта 3 правапарушэнні, якія былі здзейснены
раней. Адно з іх — злачынства, учыненае на тэрыторыі яўрэйскіх могілак
напрыканцы сакавіка.

5 чэрвеня ў райбальніцу была дастаўлена
16-гадовая навучэнка мясцовага кале-джа з мноствам цялесных пашкоджанняў.
Дзяўчына па неасцярожнасці выпала з балкона другога паверха аднаго з дамоў па
вул. Юбілейнай.

ДАI

Спынена 181 парушэнне ПДР. Прыцягнута да
адказнасці 6 вадзіцеляў за язду ў стане алкагольнага ап’янення, 96 — за
парушэнне хуткаснага рэжыму альбо правілаў абгону. Адбылося 9 ДТЗ.

5 чэрвеня сярод ночы 25-гадовы жыхар в. Замошша
вырашыў пракаціцца на мапедзе. Не справіўшыся з кіраваннем, сутыкнуўся з
аўтамабілем, які стаяў каля ўзбочыны дарогі. У выніку ДТЗ прычыніў сабе
цялесныя пашкоджанні.

АУСТ

Атрымана 33 паведамленні аб правапарушэннях.
Узбуджана 1 крымінальная справа. Затрымана 39 парушальнікаў, суправоджана 87
цягнікоў.

Медвыцвярэзнік

З вуліц горада для пра-цверажэння дастаўлена 33
аматары злоўжывання алкаголем. У іх ліку 5 жанчын.

РАНС

Раніцай у нядзелю ў в. Вязаўніца загарэўся жылы
дом. У выніку пажару знішчана маёмасць, пашко-джаны дах, перакрыццё і сцены.
Прычына — неасцярожнасць з агнём.

IАЖіРС

Складзены 1 пратакол за незаконную высечку лесу.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость