ХронIка здарэнняў №47

РАУС

У перыяд з 22 па 29 мая ўзбуджана 18
крымінальных спраў. Выяўлена крадзяжоў і выпадкаў самагонаварэння — па 3, збыт
крадзенай маёмасці — 1. На тэрыторыі дыслакаванай у в. Вялікая Гарожа воінскай
часці знойдзены снарад і ручная граната часоў Вялікай Айчыннай вайны.

24 чысла ўзбуджана крымінальная справа па факце
крадзяжу маёмасці ПГУП «Белдыяфлор” — рытуальных вырабаў з граніту агульным
коштам звыш 5,5 млн. руб.

Надвячоркам 27 мая ў ЦРБ быў шпіталізаваны
66-гадовы жыхар в. Ліпень. Пры выпадковым падзенні ў кювет пацярпелы атрымаў
настолькі моцныя цялесныя пашкоджанні, што барацьбу за яго жыццё ўрачам
давялося весці ў рэанімацыйным аддзяленні.

28 чысла каля в. Лапічы падчас купання ў рацэ
Свіслач патануў 65-гадовы мясцовы жыхар. Цела тапельца было знойдзена на
наступны дзень.

ДАI

Спынена 189 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі і 115 аматараў ездзіць хутчэй, чым дазволена.
Адбылося 5 нязначных ДТЗ.

Павелічэнне колькасці ліхачоў на дарогах краіны
стала нагодай для правядзення ў перыяд з 25 мая па 5 чэрвеня мэтавых
прафілактычных мерапрыемстваў «Хуткасць”.

Дарэчы, аб дарожнай дысцыпліне. Маніторынг
выканання ўмоў спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Увага, дзеці!” на шашы
Мінск-Гомель паказаў, што рэкамендацыю рухацца з уключаным бліжнім святлом фар
не выконваюць ад 85 да 90% вадзіцеляў!

АУСТ

У ноч з 24 на 25 мая вялікі статак буйной
рагатай жывёлы СВК «Калгас «Ясень”, які ўтрымліваўся на кругласутачнай пасьбе,
верагодна, з-за няспраўнасці электрапастуха, выйшаў за межы агаро-джанага
ўчастка, а праз некаторы час і на чыгунку, дзе каровы і патрапілі пад колы
грузавога цягніка. Пры сутыкненні загінула 21 жывёліна, адчувальныя пашкоджанні
атрымаў лакаматыў.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 26 мужчынам і 1 жанчыне.

РАНС

Надвячоркам 27 мая ў в. Карытнае загарэўся дах
жылога дома.

IАЖіРС

Складзена 12 пратаколаў, у тым ліку за парушэнне
правілаў рыбалоўства — 5, утварэнне несанкцыяніраванага сметніка ў лесе — 1.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем