ХронIка здарэнняў №45

РАУС

У перыяд з 16 па 22 мая ўзбуджана 6 крымінальных
спраў. Адбылося 14 супрацьпраўных учынкаў, у ліку якіх: крадзяжы — 7, выпадкі
самагонаварэння — 2, нанясенне цялесных пашкоджанняў, нелегальнае пранікненне
на тэрыторыю краіны, незаконнае абарачэнне наркатычных рэчываў, пагроза
забойствам — па 1.

21 чысла затрыманы 48-гадовы грамадзянін
Рэспублікі Украіна, які спрабаваў правезці ў Беларусь каля 120 г высушанай марыхуаны.

На наступны дзень у жыхаркі в. Жорнаўка на
гарадскім рынку невядомая асоба ўкрала сумку, дзе знаходзіліся 2,5 млн. руб. і
ма-більны тэлефон.

ДАI

Спынена 189 парушэнняў ПДР. Прыцягнуты да
адказнасці 3 вадзіцелі за язду ў стане алкагольнага ап’янення, 96 — за
парушэнне хуткаснага рэжыму. Адбылося 4 ДТЗ.

22 мая аўтамабіль “Фольксваген-Пасат”, які рушыў
па шашы Мінск-Гомель, пры павароце налева не прапусціў сустрэчны “Рэно-Меган”.
У выніку сутыкнення вадзіцель “Рэно” атрымаў пералом кісці правай рукі, а
гаспадар “Фольксвагена” — моцную “фінансавую траўму”: машына, на набыццё якой
быў узяты крэдыт у 17 тыс. долараў, пасля моцнага бакавога ўдару рамонту ўжо не
падлягае.

АУСТ

Затрымана 60 правапарушальнікаў, узбуджана
крымінальная справа па факце крадзяжу грошай на пероне аднаго з прыпыначных
пунктаў.

Адбыўся 1 няшчасны выпадак. Пацярпелы — мужчына,
які патрапіў пад грузавы састаў — дастаўлены ў рэані-мацыю ў крытычным стане.

РАНС

19 чысла на прыватнай сядзібе на вул. Энгельса ў
Асіповічах загарэлася гаспадарчая пабудова. Прычына пажару — парушэнне тэхнікі
бяспекі пры карыстанні газавай гарэлкай.

IАЖіРС

Складзены пратаколы на 4 парушальнікаў правілаў
рыбалоўства. Прыцягнута да адказнасці за невыкананне прадпісання аб ліквідацыі
парушэнняў тэхналогіі лесанарыхтовак юрыдычная асоба — ПГУП “Кучура”.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем