ХронIка здарэнняў №43

РАУС

У перыяд з 10 па 15 мая ўзбуджана 8 крымінальных
спраў, раскрыта 2 раней здзейсненыя злачынствы. Выяўлена крадзяжоў і цялесных
па-шкоджанняў — па 3, эканамічных правапарушэнняў — 2, самагонаварэнне і суіцыд
— па 1.

13 чысла шпіталізаваны ў ЦРБ з ранамі шыі і
жывата 56-гадовы жыхар п. Гра-дзянка, якога жонка двойчы ўдарыла нажом.

На наступны дзень ў рэанімацыйнае аддзяленне
райбальніцы патрапіў 52-гадовы рабочы ААТ «АЗАА», які быў знойдзены
ва ўласнай кватэры з цяжкімі па-шкоджаннямі галавы.

ДАI

Спынена 186 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 10 вадзіцеляў за язду ў стане алкагольнага ап’янення,
87 — за парушэнне хуткаснага рэжыму. Адбылося 10 ДТЗ.

10 чысла на перакрыжаванні вул. Каралёва і Рымы
Кунько вадзіцель «Рэно-Сцэнік» не прапусціў машыну ВАЗ-2104, якая рушыла па
галоўнай дарозе. У выні-ку сутыкнення пасажырка «Жыгулёў» атрымала цялесныя
пашкоджанні.

Увага! 19
мая з 14.30 да 16.00 начальнік АДАI Дзмітрый Анатольевіч Юркавец праводзіць
«прамую тэлефонную лінію» — тэл. 22-0-68 — па пытаннях дарожнай
бяспекі.

АУСТ

Затрымана 72 правапарушальнікі.

У зоне адказнасці АУСТ адбылося 2 няшчасныя
выпадкі. Пад коламі цягнікоў загінуў мужчына і атрымала вельмі цяжкія траўмы
жанчына.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 31 мужчыне і 7 жанчынам.

РАНС

14 чысла на чыгуначнай станцыі Ясень загарэўся
жылы дом. Папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога
ацяплення.

IАЖіРС

Спынена спроба крадзяжу рыбы з сажалак ААТ
«Рыбгас «Свіслач”, прыцягнуты да адказнасці два гандляры мядзвежай цыбуляй.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем