ХронIка здарэнняў №43

РАУС

У перыяд з 10 па 15 мая ўзбуджана 8 крымінальных
спраў, раскрыта 2 раней здзейсненыя злачынствы. Выяўлена крадзяжоў і цялесных
па-шкоджанняў — па 3, эканамічных правапарушэнняў — 2, самагонаварэнне і суіцыд
— па 1.

13 чысла шпіталізаваны ў ЦРБ з ранамі шыі і
жывата 56-гадовы жыхар п. Гра-дзянка, якога жонка двойчы ўдарыла нажом.

На наступны дзень ў рэанімацыйнае аддзяленне
райбальніцы патрапіў 52-гадовы рабочы ААТ “АЗАА”, які быў знойдзены
ва ўласнай кватэры з цяжкімі па-шкоджаннямі галавы.

ДАI

Спынена 186 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 10 вадзіцеляў за язду ў стане алкагольнага ап’янення,
87 — за парушэнне хуткаснага рэжыму. Адбылося 10 ДТЗ.

10 чысла на перакрыжаванні вул. Каралёва і Рымы
Кунько вадзіцель “Рэно-Сцэнік” не прапусціў машыну ВАЗ-2104, якая рушыла па
галоўнай дарозе. У выні-ку сутыкнення пасажырка “Жыгулёў” атрымала цялесныя
пашкоджанні.

Увага! 19
мая з 14.30 да 16.00 начальнік АДАI Дзмітрый Анатольевіч Юркавец праводзіць
“прамую тэлефонную лінію” — тэл. 22-0-68 — па пытаннях дарожнай
бяспекі.

АУСТ

Затрымана 72 правапарушальнікі.

У зоне адказнасці АУСТ адбылося 2 няшчасныя
выпадкі. Пад коламі цягнікоў загінуў мужчына і атрымала вельмі цяжкія траўмы
жанчына.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 31 мужчыне і 7 жанчынам.

РАНС

14 чысла на чыгуначнай станцыі Ясень загарэўся
жылы дом. Папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога
ацяплення.

IАЖіРС

Спынена спроба крадзяжу рыбы з сажалак ААТ
“Рыбгас “Свіслач”, прыцягнуты да адказнасці два гандляры мядзвежай цыбуляй.

 

Последние новости

Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем