ХронIка здарэнняў №41

РАУС

У перыяд з 1 па 9 мая ўзбуджана 4 крымінальныя
справы, выяўлена 4 крадзяжы і 2 выпадкі цялесных пашкоджанняў.

У ноч з 8 на 9 мая 23-га-довы жыхар в. Карытнае,
які знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення, упаў з ганка каля
мясцовага Дома культуры. Наступствам падзення сталі адрыў вуха ад чэрапа,
рассячэнне мышцаў твару і іншыя пашкоджанні галавы.

ДАI

Спынена 126 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 13 вадзіцеляў за язду ў стане алкагольнага ап’янення,
45 — за парушэнне хуткаснага рэжыму. Адбылося 22 ДТЗ.

3 чысла на 86 км шашы Мінск-Гомель амаль адначасова
адбылося 5 сутыкненняў, у якіх былі «задзейнічаны” 15 аўтамабіляў.

У ходзе спецмерапрыемстваў па прафілактыцы ДТЗ з
удзелам вадзіцеляў двухколавых транспартных сродкаў выяўлена 10 парушэнняў
правілаў руху.

АУСТ

Затрымана 55 правапарушальнікаў, у ходзе
спец-аперацыі «Арсенал” канфіскавана 2 ручныя гранаты-«лімонкі”, узбуджана 2
крымінальныя справы.

РАНС

7 чысла ў пажары, узнікшым з-за неасцярожнасці
гаспадара, былі знішчаны жылы дом і гаспадарчая пабудова ў в. Чучча.

У ноч з 9 на 10 мая ў горадзе загарэлася кватэра
дома на вул. Вакзальнай.

Праз некалькі гадзін у в. Дубавое агонь знішчыў
гаспадарчую пабудову на адной з сядзіб. Папярэдняя прычына пажару — падпал.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем