У перыяд з 1 па 9 мая ўзбуджана 4 крымінальныя справы, выяўлена 4 крадзяжы і 2 выпадкі цялесных пашкоджанняў.
У ноч з 8 на 9 мая 23-га-довы жыхар в. Карытнае, які знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення, упаў з ганка каля мясцовага Дома культуры. Наступствам падзення сталі адрыў вуха ад чэрапа, рассячэнне мышцаў твару і іншыя пашкоджанні галавы.
ДАI
Спынена 126 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнута да адказнасці 13 вадзіцеляў за язду ў стане алкагольнага ап’янення, 45 — за парушэнне хуткаснага рэжыму. Адбылося 22 ДТЗ.
3 чысла на 86 км шашы Мінск-Гомель амаль адначасова адбылося 5 сутыкненняў, у якіх былі “задзейнічаны” 15 аўтамабіляў.
У ходзе спецмерапрыемстваў па прафілактыцы ДТЗ з удзелам вадзіцеляў двухколавых транспартных сродкаў выяўлена 10 парушэнняў правілаў руху.
АУСТ
Затрымана 55 правапарушальнікаў, у ходзе спец-аперацыі “Арсенал” канфіскавана 2 ручныя гранаты-“лімонкі”, узбуджана 2 крымінальныя справы.
РАНС
7 чысла ў пажары, узнікшым з-за неасцярожнасці гаспадара, былі знішчаны жылы дом і гаспадарчая пабудова ў в. Чучча.
У ноч з 9 на 10 мая ў горадзе загарэлася кватэра дома на вул. Вакзальнай.
Праз некалькі гадзін у в. Дубавое агонь знішчыў гаспадарчую пабудову на адной з сядзіб. Папярэдняя прычына пажару — падпал.