ХронIка здарэнняў № 4

РАУС

У перыяд з 10 па 16 студзеня было ўзбуджана 6
крымінальных спраў, раскрыты 2 раней здзейсненыя злачынствы, выяўлена 7
парушэнняў правапарадку. З іх: крадзяжы — 1, самагонаварэнне і незаконны
гандаль алкагольнай прадукцыяй — 6. Канфіскавана і знішчана каля 700 літраў
брагі, 7 л
самагону.

Жыхар Пухавіцкага раёна Х., які зараз адбывае
пакаранне ў адной з выпраўленчых устаноў адкрытага тыпу, на мінулым тыдні
прызнаўся ў здзяйсненні шэрагу крадзяжоў з дачных сядзіб на Асіповіччыне.

ДАI

Спынена 156 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 7 п’яных вадзіцеляў, 48 парушальнікаў хуткаснага
рэжыму і 1 пешаход, які не меў святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося
2 ДТЗ.

У ноч з 16 на 17 студзеня на 95 км шашы Мінск-Гомель
аўтамабіль «Газель», вадзіцель якога не выбраў бяспечную хуткасць
руху, урэзаўся ў дзве машыны. Апошнія спыніліся на праезнай частцы, каб
пазбегнуць аварыйнай сітуацыі на слізкім участку дарогі.

АДАI нагадвае, што ва ўмовах нестабільнага
надвор’я ад вадзіцеляў патрабуюцца асаблівая асцярожнасць і ўважлівасць пры
праездзе перакрыжаванняў, прыпыначных пунктаў і пешаходных пераходаў.

АУСТ

 Затрыманы
61 правапарушальнік, сярод якіх 2 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку. Таксама
ўстаноўлена месца знаходжання прапаўшага без вестак чалавека.

Узбуджана 4 крымінальныя справы: 3 — па фактах
крадзяжоў, 1 — за спробу ўвезці на тэрыторыю краіны каля 300 г «цяжкіх” наркотыкаў —
гашышу і метамфетаміну. Канфіскавана 260 кантрабандных цыгарэт і 1,5 л алкагольных напояў.

У зоне абслугоўвання АУСТ і стралкова-пажарнай
каманды на станцыі Асіповічы адбыліся 2 выпадкі невытворчага траўматызму на
аб’ектах чыгуначнага транспарту. Па ўласнай неасцярожнасці патрапілі пад цягнік
і загінулі 61-гадовая жанчына і 35-гадовы мужчына.

Медвыцвярэзнік

З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 27
мужчын і 1 жанчына. З іх: патрульна-паставой службай — 22, АУСТ — 4,
Дэпартаментам аховы і групай следчых-крыміналістаў — па 1.

Пераважная большасць пацыентаў установы на мінулым
тыдні з’яўлялася работнікамі ААТ «АЗАА” — так не раз бывала, калі на ўзгаданым
прадпрыемстве выдаецца зарплата. Дарэчы, адразу за аўтаагрэгатчыкамі
«карпаратыўнымі кліентамі” выцвярэзніка звычайна становяцца работнікі райста.

IАЖіРС

Затрыманы 3 парушальнікі правілаў нарыхтоўкі і
вывазу лесу.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко принял кадровые решения в судейском корпусе

22 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко направил приветствие участникам форума Союзного государства «Великое наследие — общее будущее»

22 июня 2026
Читать новость
Общество

«Беларусь помнит!»: в Осиповичском районе прошел митинг-реквием, посвященный 85-летию начала войны

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Гарантии и микроаккредитивы — рабочие варианты для масштабирования бизнеса

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия по вопросам качества водопроводной воды в Осиповичском районе

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Хімічная апрацоўка залатарніка: у 11 вёсках Вяззеўскага сельсавета і Ялізаве працуюць камунальнікі

22 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем