ХронIка здарэнняў №37

РАУС

У перыяд з 18 па 24 красавіка ўзбуджана 9
крымінальных спраў, выяўлена 5 крадзяжоў, 3 выпадкі самагонаварэння, па 1 —
незаконнага гандлю палівам і захавання зброі. Падчас земляных работ знойдзены
45-мм снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Раніцай 19 чысла быў за-трыманы 32-гадовы
мужчына, у адносінах да якога была ўзбуджана крымінальная справа па факце
крадзяжу мабільнага тэлефона. Аднак амаль адразу зламысніка давялося тэрмінова
шпіталізаваць у ЦРБ з-за праяўлення сімптомаў апендыцыту.

У той жа дзень падчас сумеснага распіцця
спіртнога 73-гадовы пенсіянер забіў сякерай 34-гадовага сабутэльніка. Жудасны
выпадак адбыўся на вул. Рабоча-Сялянскай у Асіповічах.

21 красавіка жыхар в. Лапічы пры навядзенні
парадку на ўласнай сядзібе знайшоў у хляве і добраахвотна здаў у РАУС каля 600
аўтаматных і кулямётных патронаў.

ДАI

Спынена 163 парушэнні правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 4 вадзіцелі за язду ў стане алкагольнага ап’янення, 71
— за парушэнне хуткаснага рэжыму. Адбылося 9 ДТЗ.

У ходзе акцыі “Вучэбны аўтамабіль” спынена
спроба перавозкі курсантам адной з аўташкол пасажыра падчас заняткаў, што
катэгарычна забараняецца.

23 чысла мінчанін, які кі-раваў аўтамабілем
“Рэно-19”, праігнараваў забараняючы знак і звярнуў да гандлёвага
цэнтра “Сіці-Мол” праз выезд з яго паркоўкі і ўрэзаўся ў борт асіповіцкага
“Опеля”, які ўсімі сіламі спрабаваў ухіліцца ад аварыі.

АУСТ

Затрыманы 71 правапарушальнік, у ходзе
спецаперацыі “Арсенал” канфіскавана 2 стрэльбы і 124 патроны,
ўзбуджана 2 крымінальныя справы ў адносінах да гаспадароў незаконна захоўваемай
зброі.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 9 жанчын і 30 мужчын.

РАНС

За тыдзень адзначана 5 узгаранняў.

20 чысла ў пажарах, уз-нікшых з-за
неасцярожнасці пры курэнні, загінулі гаспадары жылых дамоў у вёсках Пратасевічы
і Радуцічы. Буйны пажар, у якім згарэлі дом, гаспадарчая пабудова і быў
часткова пашкоджаны яшчэ адзін дом, абдыўся ў в. Карытнае пры выпальванні сухой
расліннасці.

IАЖіРС

Канфіскавана 2 стрэльбы і 3 рыбалоўныя сеткі.
Складзены 1 пратакол па факце парушэння прырода-ахоўнага заканадаўства.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем