ХронIка здарэнняў №35

У перыяд з 11 па 17 красавіка
ўзбуджана 6 крымінальных спраў, выяўлена 3 выпадкі самагонаварэння, парушэнне
правілаў гандлю алкагольнымі напоямі, спроба крадзяжу аўтатэхнікі. Падчас
земляных работ знойдзены два снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Вядзецца вышук 4 чалавек, якія зніклі з дому ў
невядомым накірунку.

12 чысла затрыманы 26-гадовы асіпаўчанін, які
дэманстраваў непаўналетняй дзяўчыне парнафільм.

17 красавіка на тэлефон «гарачай
лініі» КДБ паступіла тэлефоннае паведамленне невядомага аб тым, што ён мае
намер здзейсніць выбух. У хуткім часе зламыснік — 26-гадовы жыхар р.п. Ялізава
— быў затрыманы. Па папярэдняй інфармацыі ялізаўскі «тэрарыст”, які званіў з дамашняга
тэлефона, знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення і на момант
падрыхтоўкі матэрыялу ў друк атрымаць ад яго тлумачэнні матываў узгаданага
званка яшчэ не было магчымасці. Тым не менш, па дадзеным факце ўжо ўзбуджана
крымінальная справа за заведама лжывае паведамленне аб дзеяннях, якія ствараюць
небяспеку для жыцця альбо здароўя людзей, ці накіраваны на прычыненне ўрону
маёмасці ў асабліва буйным памеры. Мера адказнасці за падобныя «жарты”
сур’ёзная — да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Спынена 166 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 9 вадзіцеляў за язду ў стане алкагольнага ап’янення,
112— за парушэнне хуткаснага рэжыму альбо правілаў праезду пешаходных
пераходаў. Аштрафавана 2 пешаходы, якія ішлі па краю праезнай часткі без
святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 4 дробныя ДТЗ.

У перыяд з 16 па 30 красавіка праводзяцца
мерапрыемствы па прафілактыцы ДТЗ з удзелам веласіпе- дыстаў і вадзіцеляў
мотатэхнікі і акцыя «Вучэбны аўтамабіль”, мэта якой — кантроль якасці
падрыхтоўкі вадзіцеляў у аўташколах.

Узбуджана крымінальная справа па факце
кра-дзяжу, затрымана 73 правапарушальнікі, у тым ліку асуджаны, які самавольна
пакінуў месца адбывання пакарання.

Для працверажэння дастаўлена 5 жанчын і 33
мужчыны. З іх ППСМ — 29, аддзелам дэпартамента «Ахова” — 3, АУСТ — 1,
участковымі міліцыянерамі — 5.

Надвячоркам 16 красавіка пажарам, які ўзнік па
невядомай пакуль прычыне, былі знішчаны дзве гаспадарчыя пабудовы на дачнай
сядзібе ў в. Каўгары.

Перасечаны 2 выпадкі парушэння правілаў
рыбалоўства і 1 — нарыхтоўкі мядзведжай цыбулі.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем