ХронIка здарэнняў №33

РАУС

У перыяд з 4 па 10 красавіка ўзбуджана 10
крымінальных спраў, выяўлена 4 выпадкі самагонаварэння і 6 крадзяжоў маёмасці.
Скончыў жыццё самагубствам 65-гадовы асіпаўчанін. Паступіла два паведамленні аб
прапаўшых без вестак: 57-гадовай жыхаркі вёскі Дрычын і рабочага ПБУП
«Рахматбуд” 1984 г.н.
Абодва мелі пры сабе грошы.

7 красавіка затрыманы дзве аўтамашыны КамАЗ,
вадзіцелі якіх перавозілі каля 12 тон металалому.

У пасёлку Сасновы за-трыманы жыхар Мінскай
вобласці, які здзейсніў крадзеж 160 літраў дызельнага паліва, што належаў ТАА
«ПрыватБел”.

ДАI

Спынена 159 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнуты да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі, 105 парушальнікаў хуткаснага
рэжыму, 3 пешаходы, якія рухаліся па краю праезнай часткі, не маючы на адзенні
святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 4 ДТЗ.

Адна з аварый адбылася ў в. Краснае, здзейсніў
яе мінчанін 1973 г.н.
Знаходзячыся за рулём аўтамабіля «Фольксваген-Гольф”, ён не справіўся з
кіраваннем, выехаў на абочыну і перакуліўся. У выніку пасажыр, які знаходзіўся
ў машыне, атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні. Як аказалася, вадзіцель быў у
стане алкагольнага ап’янення.

АУСТ

Зарэгістравана 25 паведамленняў аб здарэннях.
Узбуджаны 3 крымінальныя справы. Затрыманы 4 чалавекі, якія знаходзі-ліся ў
вышуку. На 72 скла-дзены пратаколы за правапарушэнні на чыгунцы, 11 з іх — у
п’яным стане. Су-праводжаны 81 цягнік, з якіх зняты 5 грамадзян, распіваўшых у
вагоне спіртныя напоі.

Медвыцвярэзнік

З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 33
мужчыны і 2 жанчыны. З іх: патрульна-паставой службай — 29, АУСТ — 5, аддзелам
Дэпартамента аховы — 1.

РАНС

Супрацоўнікі аддзела 4 разы выязджалі на месцы
здарэнняў, прычынай якіх сталі: задымленне пад’езда аднаго з дамоў па вуліцы
Юбілейнай, прычынай якога стала прыгатаванне ежы, і ўзгаранне смецця — у вёсках
Пратасевічы, Крычавец, Ручэй.

IАЖіРС

Выяўлены 3 парушэнні правілаў рыбалоўства. На
віноўных грамадзян, якія лавілі рыбу забароненымі сродкамі, складзены пратаколы
аб адміністрацыйных парушэннях.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем