У перыяд з 4 па 10 красавіка ўзбуджана 10 крымінальных спраў, выяўлена 4 выпадкі самагонаварэння і 6 крадзяжоў маёмасці. Скончыў жыццё самагубствам 65-гадовы асіпаўчанін. Паступіла два паведамленні аб прапаўшых без вестак: 57-гадовай жыхаркі вёскі Дрычын і рабочага ПБУП “Рахматбуд” 1984 г.н. Абодва мелі пры сабе грошы.
7 красавіка затрыманы дзве аўтамашыны КамАЗ, вадзіцелі якіх перавозілі каля 12 тон металалому.
У пасёлку Сасновы за-трыманы жыхар Мінскай вобласці, які здзейсніў крадзеж 160 літраў дызельнага паліва, што належаў ТАА “ПрыватБел”.
ДАI
Спынена 159 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі, 105 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 3 пешаходы, якія рухаліся па краю праезнай часткі, не маючы на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 4 ДТЗ.
Адна з аварый адбылася ў в. Краснае, здзейсніў яе мінчанін 1973 г.н. Знаходзячыся за рулём аўтамабіля “Фольксваген-Гольф”, ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на абочыну і перакуліўся. У выніку пасажыр, які знаходзіўся ў машыне, атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні. Як аказалася, вадзіцель быў у стане алкагольнага ап’янення.
АУСТ
Зарэгістравана 25 паведамленняў аб здарэннях. Узбуджаны 3 крымінальныя справы. Затрыманы 4 чалавекі, якія знаходзі-ліся ў вышуку. На 72 скла-дзены пратаколы за правапарушэнні на чыгунцы, 11 з іх — у п’яным стане. Су-праводжаны 81 цягнік, з якіх зняты 5 грамадзян, распіваўшых у вагоне спіртныя напоі.
Медвыцвярэзнік
З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 33 мужчыны і 2 жанчыны. З іх: патрульна-паставой службай — 29, АУСТ — 5, аддзелам Дэпартамента аховы — 1.
РАНС
Супрацоўнікі аддзела 4 разы выязджалі на месцы здарэнняў, прычынай якіх сталі: задымленне пад’езда аднаго з дамоў па вуліцы Юбілейнай, прычынай якога стала прыгатаванне ежы, і ўзгаранне смецця — у вёсках Пратасевічы, Крычавец, Ручэй.
IАЖіРС
Выяўлены 3 парушэнні правілаў рыбалоўства. На віноўных грамадзян, якія лавілі рыбу забароненымі сродкамі, складзены пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях.