ХронIка здарэнняў №28

РАУС

У перыяд з 21 па 27 сакавіка ўзбуджана 10 крымінальных
спраў, зарэгістравана 13 супрацьпраўных учынкаў. З іх: крадзяжоў — 6,
самагонаварэння — 3, забойства, выраб наркотыкаў — па 1.

Устаноўлены асобы зламыснікаў, якія восенню 2008
года абрабавалі краму райста ў в. Карытнае.

24 чысла знойдзены труп 59-гадовага
асіпаўчаніна. Першапачаткова прыкмет гвалтоўнай смерці выяўлена не было, аднак
анатаміраванне паказала, што ў нябожчыка зламана некалькі рэбраў, прабітыя
лёгкія і раза-рваная пячонка. На наступны дзень затрыманы двое мужчын і жонка
нябожчыка, якія падазраюцца ў гэтым забойстве. Па папярэдняй інфармацыі,
смяротныя цялесныя пашкоджанні наносіліся ў час спрэчкі, якой скончылася
сумеснае распіццё алкагольных напояў.

ДАI

Спынена 231 парушэнне правілаў дарожнага руху.
Прыцягнуты да адказнасці 8 п’яных вадзіцеляў, 142 парушальнікі хуткаснага
рэжыму, 1 пешаход. Адбылося 8 ДТЗ.

АУСТ

Узбуджаны крымінальныя справы па факце
вандалізму ў адносінах да маёмасці Беларускай чыгункі, фальсіфікацыі дакументаў
на права бясплатнага праезду, незаконнага знаходжання на тэрыторыі краіны
дэпартаванай раней асобы, двух выпадкаў захавання наркатычных рэчываў.

Затрымана 60 правапарушальнікаў.

На ўчастку абслугоўвання АУСТ адзначаны 1
выпадак суіцыду.

Медвыцвярэзнік

З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 35
мужчын і 3 жанчыны.

РАНС

Ноччу 22 сакавіка ў нежылым доме в. Ясень
адбыўся пажар, падчас якога загінуў 52-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. Да
трагедыі прывяла неасцярожнасць пры курэнні.

Праз суткі агонь знішчыў лазню ў в. Каўгары.
Верагодная прычына ўзгарання — парушэнне супрацьпажарных правілаў пры
абсталяванні пячнога ацяплення.

IАЖіРС

Выяўлена 6 парушэнняў правілаў лесакарыстання.

 

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем