ХронIка здарэнняў №25

РАУС

У перыяд з 14 па 21 сакавіка ўзбуджана 5 крымінальных
спраў, выяўлена 4 выпадкі самагонаварэння і 6 крадзяжоў маёмасці.

17 чысла ў лясным масіве недалёка ад вёскі Цэль
знойдзены 4 супрацьпяхотныя міны.

ДАI

Спынена 179 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 2 вадзіцелі за язду ў стане алкагольнага ап’янення, 9 —
за парушэнне хуткаснага рэжыму. Аштрафаваны 2 пешаходы, якія ішлі па краю
праезнай часткі без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 10 ДТЗ.

Надвячоркам 15 чысла жыхар п. Ялізава на
аўтамабілі ВАЗ выехаў на сустрэчную паласу руху вул. Рэвалюцыйнай (в.
Вязаўніца) і збіў 30-гадовую мясцовую жыхарку, пасля чаго знік з месца аварыі.
Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы. Вадзіцель быў
знойдзены праз тры гадзіны і зараз знаходзіцца пад арыштам. Не змяншаючы віны
парушальніка, усё ж трэба ад-значыць, што калі б ахвяра ДТЗ абазначылася
флікерамі, верагоднасць уцалець у яе была больш высокай.

Раніцай 19 сакавіка аўтобус МАЗ, арандаваны
групай бабруйскіх рыбакоў для паездкі на Ляўкоўскае вадасховішча, збіў
пешахода, што перабягаў вул. Юбілейная ў забароненым месцы. Пацярпелы — малады
асіпаўчанін — дастаўлены ў рэанімацыю ЦРБ з цяжкай траўмай галавы. Па
папярэдняй інфармацыі, пры пераходзе вуліцы ён слухаў музыку праз навушнікі і
не праяўляў патрэбнай увагі да сітуацыі на дарозе.

АУСТ

Затрыманы 72 правапарушальнікі, у тым ліку 4
злачынцы, на якіх аб’яўлены вышук. Канфіскавана 1.620 кантрабандных цыгарэт.

Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу
прадуктаў харчавання ў пасажыра цягніка Жытомір-Баранавічы.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 2 жанчыны, 15 мужчын і 1 падлетак —
навучэнец Асіповіцкага прафесіянальнага каледжу.

РАНС

15 чысла пры ліквідацыі пажару ў пад’ездзе
шмат-кватэрнага дома па вул. Сташкевіча работнікам МНС давялося эвакуіраваць 10
жыхароў. Прычынай узгарання стаў падпал. Абвінавачваемы ва ўзгаданым злачынстве
раней судзімы гр. Я. затрыманы.

16 сакавіка з-за неасцярожнага карыстання агнём
загарэўся жылы дом у в. Градзянка.

 

Последние новости

Новости

В Осиповичах — первый этап соревнований “Кожаный мяч”

25 апреля 2025
Читать новость
Новости

О работе с обращениями граждан и юридических лиц

25 апреля 2025
Читать новость
Новости

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 апреля подписал Указ № 168

25 апреля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Цвет города — зеленый

25 апреля 2025
Читать новость
Новости

График приема граждан и юридических лиц начальниками управлений и отделов районного исполнительного комитета

25 апреля 2025
Читать новость
Новости

Прямые телефонные линии

25 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем