ХронIка здарэнняў №23

РАУС

У перыяд з 6 па 13 сакавіка ўзбуджана 7
крымінальных спраў, выяўлена 2 выпадкі самагонаварэння, 1 — нанясення цялесных
пашкоджанняў і 11 — крадзяжоў маёмасці. Раскрыты 2 злачынствы, здзейсненыя ў
2008 і 2009 гадах.

Адбылося 3 спробы самазабойства і няшчасны
выпадак з цяжкімі наступствамі.

Надвячоркам 6 сакавіка 27-гадовая жыхарка
Горацкага раёна, якая знаходзілася ў кватэры свайго сужыцеля-асіпаўчаніна, у
прыпадку рэўнасці выскачыла з акна 5 паверха. Дастаўлена ў ЦРБ з траўмамі
галавы і пераломам сцягна.

8 чысла 37-гадовая работніца СЗАТ «Шклозавод
Ялізава” па ўласнай неасцярожнасці ўпала з лесвічнага марша інтэрната
прад-прыемства, атрымаўшы пералом асновы чэрапа і адкрытую чэрапна-мазгавую
траўму.

ДАI

Спынена 225 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 8 вадзіцеляў за язду ў стане алкагольнага ап’янення,
29 — ігнараванне рамнёў бяспекі, 100 — парушэнне хуткаснага рэжыму альбо
правілаў абгону. Аштрафавана 3 пешаходы, якія ішлі па краю праезнай часткі без
святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 9 ДТЗ.

10 чысла ў Асіповічах на вул. Паркавай вадзіцель
аўтамабіля «Рэно” збіў жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным
пераходзе каля крамы «Тавары для дома”. Пацярпелая шпіталізавана са складаным
пераломам рукі.

У перыяд з 10 па 20 сакавіка праводзіцца
рэспубліканская дэкада «Дзярж-тэхагляд”, падчас якой вя-дзецца кантроль
прыдатнасці транспартных сродкаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да
эксплуатацыі ў час вясенніх палявых работ.

АУСТ

Затрыманы 51 правапарушальнік, канфіскавана 605 л алкагольных напояў і
600 кантрабандных цыгарэт.

Падчас аперацыі «Арсенал” выяўлена
незарэгістраваная паляўнічая стрэльба, 12 патронаў да розных відаў зброі,
супрацьтанкавая міна.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 4 жанчыны і 23 мужчыны, з якіх 4 —
ужо не першы раз у гэтым годзе. Найбольшая колькасць пацыентаў — 7 — была
адзначана 7 сакавіка.

IАЖіРС

З 1 сакавіка ў сувязі з пачаткам нерасту
ўведзена забарона на лоў шчупака любымі спосабамі і ўсімі відамі рыбалоўных
прылад.

 

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем