ХронIка здарэнняў №112

РАУС

У перыяд з 19 па 25 снежня зарэгістравана 5
супрацьпраўных учынкаў: крадзеж, нанясенне цялесных пашкоджанняў, незаконнае
захаванне зброі, самагонаварэнне, спроба ўгону аўтатэхнікі. Раскрыта 2 раней
здзейсненыя злачынствы, узбуджана 11 крымінальных спраў.

Распачаты вышук 74-гадовага жыхара п. Ялізава,
які сышоў з дому ў невядомым накірунку, і 32-гадовага асіпаўчаніна, што
напачатку верасня паехаў шукаць работу за межы краіны.

На працягу тыдня ў раёне новабудоўляў на вул.
Чарняхоўскага пры правядзенні земляных работ знойдзена 7 снарадаў і мінамётная
міна часоў Вялікай Айчыннай вайны.

19 чысла ў ЦРБ з колата-рэзанымі ранамі пляча і
галавы дастаўлены 26-гадовы жыхар в. Вялікая Грава. Тры ўдары нажом пацярпеламу
нанесла яго сужыцелька — 34-гадовая рабочая СВК «Калгас «Чырвоны ўдарнік”.

РАУС папярэджвае, што ў адпаведнасці з дзеючым
заканадаўствам забаронены гандаль піратэхнічнымі вырабамі пры адсутнасці
адпаведнай ліцэнзіі. Таксама не дазваляецца продаж узгаданых прадметаў асобам
ва ўзросце да 15 гадоў і карыстанне непаўналетнімі прадметамі для «вогненнай
забавы”.

Ужыванне піратэхнікі з парушэннем правілаў
тэхнікі бяспекі ці грамад-скага парадку з’яўляецца правапарушэннем, якое
караецца штрафам у памеры да 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйным
арыштам.

ДАI

Спынена 118 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 3 п’яныя вадзіцелі, 28 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 10
пешаходаў і веласіпедыстаў, якія не мелі святлоадбіваючых элементаў.

У ноч з 25 на 26 снежня мікрааўтобус
«Тэмса-Сафір”, які рушыў з Адэсы ў Мінск, на 75 кіламетры шашы Мінск-Гомель
збіў веласіпедыста, і той ад атрыманых траўм памёр на месцы. Па папярэдняй інфармацыі
нябожчык — жыхар вёскі Ручай — рухаўся па праезнай частцы насустрач машыне,
вадзіцель якой заўважыў небяспеку вельмі позна. Абставіны трагедыі
высвятляюцца.

АДАI нагадвае, што працягваецца акцыя «Спыні
бяду”, мэта якой — прафілактыка п’янства за рулём. Аб кожным такім парушэнні
трэба паведамляць па тэлефонах 102 ці 24-4-44. Дзякуючы дапамозе неабыякавых
землякоў на працягу года было прыцягнута да адказнасці каля 50 п’яных
вадзіцеляў.

АУСТ

Прыцягнута да адказнасці 80 правапарушальнікаў,
у ліку якіх жанчына, гандляваўшая навагоднімі ёлкамі на нашым вакзале.
Затрыманы злачынца, які знаходзіўся ў вышуку. Узбуджана крымінальная справа па
факце крадзяжу грошай у пасажыра дызель-цягніка Бабруйск-Асіповічы.

Дэпартамент аховы

Спынена хуліганства — 1, выпадкаў распіцця
алкаголю ў месцах грамадскага карыстання — 4.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена для пра-цверажэння 14 мужчын і 4
жанчыны.

Адну з пацыентак прыйшоў забіраць дадому сябра —
непрацуючы мужчына, раней судзімы за крадзеж. Скарыстаўшыся момантам,
наведвальнік паспрабаваў… украсці мабільны тэлефон аднаго з супрацоўнікаў
установы. Зламыснік быў хутка за-трыманы, у адносінах да яго ўзбуджана
крымінальная спарва.

РАНС

22 чысла з-за неасцярожнасці пры курэнні пачаўся
пажар у кватэры жылога дома ваеннага гарадка Лапічы. Агнём па-шкоджана маёмасць
у адным пакоі, дымам — ва ўсіх астатніх.

IАЖіРС

Выяўлена 3 парушэнні правілаў лесакарыстання і 1
— палявання. Вядзецца праверка па факце незаконнай здабычы казулі. У
падазраваемых у браканьерстве паляўнічых канфіскавана стрэльба.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем