У перыяд з 31 студзеня па 6 лютага ўзбуджана 15 крымінальных спраў, выяўлена 7 выпадкаў самагонаварэння і 1 крадзеж маёмасці. Скончыла жыццё самагубствам (атруцілася лекавымі сродкамі) 45-гадовая асіпаўчанка.
Устаноўлены асобы зламыснікаў, якія на працягу студзеня гэтага года выкралі як мінімум 3 машыны і ўкралі аўтамагнітолу з салона яшчэ адной.
Дарэчы, апошняя іх “здабыча” — “КIА Прайд”, якая знікла з прыдамавой стаянкі ў ноч з 30 на 31 сту-дзеня, была знойдзена спаленай у Жлобіне.
Выкрадальнікі — двое асіпаўчан 1978 г.н., ужо адбывалі пакаранне за маёмасныя злачынствы.
ДАI
Спынена 170 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 4 п’яныя вадзіце-лі, 71 парушальнік хуткаснага рэжыму, 12 пешаходаў, якія ішлі па краю праезнай часткі, не маючы на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 5 ДТЗ.
Адну з аварый здзейсніў расіянін, які пражываў у Беларусі, маючы від на жыхарства. Паколькі іншаземны парушальнік правілаў дарожнага руху знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, за ўзгаданае ДТЗ яго, акрамя іншых, прадугле-джаных заканадаўствам, пакаранняў, чакае яшчэ і дэпартацыя з тэрыторыі нашай краіны.
АДАI нагадвае, што ў межах праграмы “Узаемаразуменне” на працягу лютага ажыццяўляецца акцыя “Асцярожна, пешаход”, падчас якой асабліва пільна кантралююцца паводзіны вадзіцеляў пры праездзе пешаходных пераходаў.
АУСТ
Адбыўся 1 выпадак траўматызму на аб’ектах чыгункі. Затрымана 85 правапарушальнікаў, канфіскавана кантрабанднай прадукцыі — цыгарэт, кавы, шакаладу — на суму 382 тыс. руб.
Раскрыта здзейсненае ў 2007 годзе злачынства — крадзеж мабільнага тэлефона ў правадніцы пасажырскага цягніка.
Медвыцвярэзнік
З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 18 мужчын і 1 жанчына. З іх: патрульна-паставой службай — 12, АУСТ — 4, участковымі міліцыянерамі — 2, аддзелам Дэпартамента аховы — 1.
Як мінімум адным пацыентам установы стаў удзельнік суботняй сустрэчы выпускнікоў. Малады чалавек прыехаў наведаць родную школу з Вілейкі…
РАНС
Надвячоркам 2 лютага загарэўся дах жылога дома ў пасёлку Татарка. Прычына пажара — эксплуатацыя печы з трэснуўшым комінам.
IАЖіРС
Выяўлены 2 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства: самавольная высечка лесу і продаж свежа-злоўленай рыбы ў забароненым месцы.
РЭС
У ноч з 5 на 6 лютага ветрам, парывы якога дасягалі хуткасці 18 м/с (бяспечны паказчык — 6-8 м/с), была пашкоджана электрасетка напружаннем 0,4 кВ. На ліквідацыю 23 абрываў ліній электраперадач аварыйным брыгадам РЭС спатрэбілася больш 8 гадзін.