З 29 жніўня па 4 верасня ўзбуджана 12 крымінальных спраў. Адбылося 8 супрацьпраўных учынкаў. З іх: крадзяжы — 7, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў — 1. Знойдзена 3 трупы. Раскрыты 4 злачынствы, здзейсненыя раней.
29 жніўня пры правя-дзенні сельскагаспадарчых работ на сваім участку працаўніца СВК “Калгас “Ясень” знайшла 75-мм артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Снарад быў знішчаны вайскоўцамі-мінёрамі з Бабруйска.
У ноч з 3 на 4 верасня ў мінчаніна, які адпачываў на ўзбярэжжы р. Бярэзіна паблізу в. Прыцерпа, былі скрадзены маторная лодка, спінінг і іншыя рэчы. Па словах пацярпелага, знікшая маёмасць каштавала каля 7 мільёнаў рублёў.
У гэты ж дзень каля 6 гадзін вечара ў в. Ліпень гр. Н., праводзячы на сваім прысядзібным участку земляныя работы, знайшоў фрагменты чэрапа, косці чалавека. Па папярэдніх дадзеных, астанкі належаць невядомаму, які загінуў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
ДАI
Спынена 184 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 7 п’яных вадзіцеляў і 89 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 13 ДТЗ.
3 верасня вадзіцель аўтамабіля “Мерседэс С220”, 24-гадовы жыхар Дзяржынска, на 96-м кіламетры шашы Мінск-Гомель наехаў на пенсіянера-асіпаўчаніна, які пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе. Апошні ад атрыманых траўм загінуў на месцы.
АДАI нагадвае, што на дарогах краіны працягваюцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Увага — дзеці!”
АУСТ
Атрымана 22 паведамленні аб супрацьпраўных дзеяннях. Узбуджана 1 крымінальная справа. Затрыманы грамадзянін, які знаходзіўся ў вышуку як прапаўшы без вестак. Складзены пратаколы на 70 правапарушальнікаў. Суправоджана 102 цягніка. Канфіскавана 18 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці на суму звыш 4 мільёнаў рублёў.
Дэпартамент аховы
Спынена 8 супрацьпраўных учынкаў, у тым ліку 3 выпадкі дробных крадзяжоў, 1 — хуліганства, 4 — распіццё алкагольных напояў у месцах грамадскага карыстання.
Медвыцвярэзнік
Дапамога ўстановы спатрэбілася 16 мужчынам і 2 жанчынам.
РАНС
На працягу тыдня здзейснена 12 выездаў. З іх: 1 — на ўзгаранне смецця, 8 — на ліквідацыю гнёзд шэршняў, астатнія — на тушэнне пажараў.
31 жніўня ў Ялізаве ў адной з кватэр жылога дома па вул. Леніна адбылося кароткае замыканне ў тэлевізары.
4 верасня загарэўся дом у в. Майсеевічы, у выніку чаго знішчаны 2 гаспадарчых пабудовы.
5 чысла пажар ахапіў жылы дом па вул. Гастэла ў Асіповічах, падчас якога загінула 43-гадовая гр. К.
IАЖіРС
Складзены 5 пратаколаў: 4 — на парушальнікаў правілаў рыбалоўства, 1 — за незаконны збор журавін. Канфіскавана 4 рыбалоўныя сеткі агульнай даўжынёй 130 метраў.