ХронIка здарэнняў №47

РАУС

У перыяд з 22 па 29 мая ўзбуджана 18
крымінальных спраў. Выяўлена крадзяжоў і выпадкаў самагонаварэння — па 3, збыт
крадзенай маёмасці — 1. На тэрыторыі дыслакаванай у в. Вялікая Гарожа воінскай
часці знойдзены снарад і ручная граната часоў Вялікай Айчыннай вайны.

24 чысла ўзбуджана крымінальная справа па факце
крадзяжу маёмасці ПГУП “Белдыяфлор” — рытуальных вырабаў з граніту агульным
коштам звыш 5,5 млн. руб.

Надвячоркам 27 мая ў ЦРБ быў шпіталізаваны
66-гадовы жыхар в. Ліпень. Пры выпадковым падзенні ў кювет пацярпелы атрымаў
настолькі моцныя цялесныя пашкоджанні, што барацьбу за яго жыццё ўрачам
давялося весці ў рэанімацыйным аддзяленні.

28 чысла каля в. Лапічы падчас купання ў рацэ
Свіслач патануў 65-гадовы мясцовы жыхар. Цела тапельца было знойдзена на
наступны дзень.

ДАI

Спынена 189 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі і 115 аматараў ездзіць хутчэй, чым дазволена.
Адбылося 5 нязначных ДТЗ.

Павелічэнне колькасці ліхачоў на дарогах краіны
стала нагодай для правядзення ў перыяд з 25 мая па 5 чэрвеня мэтавых
прафілактычных мерапрыемстваў “Хуткасць”.

Дарэчы, аб дарожнай дысцыпліне. Маніторынг
выканання ўмоў спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Увага, дзеці!” на шашы
Мінск-Гомель паказаў, што рэкамендацыю рухацца з уключаным бліжнім святлом фар
не выконваюць ад 85 да 90% вадзіцеляў!

АУСТ

У ноч з 24 на 25 мая вялікі статак буйной
рагатай жывёлы СВК “Калгас “Ясень”, які ўтрымліваўся на кругласутачнай пасьбе,
верагодна, з-за няспраўнасці электрапастуха, выйшаў за межы агаро-джанага
ўчастка, а праз некаторы час і на чыгунку, дзе каровы і патрапілі пад колы
грузавога цягніка. Пры сутыкненні загінула 21 жывёліна, адчувальныя пашкоджанні
атрымаў лакаматыў.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 26 мужчынам і 1 жанчыне.

РАНС

Надвячоркам 27 мая ў в. Карытнае загарэўся дах
жылога дома.

IАЖіРС

Складзена 12 пратаколаў, у тым ліку за парушэнне
правілаў рыбалоўства — 5, утварэнне несанкцыяніраванага сметніка ў лесе — 1.

 

Последние новости

Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем