У Асіповіцкім райвыканкаме На зло — усёй грамадой

Першае з больш за шэсць дзясяткаў пытанняў, разгледжаных на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 1 лютага пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, гучала так: “Аб ходзе выканання плана мерапрыемстваў па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Асіповіцкім раёне на 2011 год, эфектыўнасці рэалізуемых мер па супрацьдзеянню карупцыйным праявам”. Пракурор раёна Аляксандр Канецкі пастараўся прааналізаваць яго ўсебакова, адзначыўшы як станоўчыя моманты, так і існуючыя праблемы, над якімі трэба працаваць неадкладна.
Безумоўна, мясцовай уладай, праваахоўнымі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі прымаліся пэўныя арганізацыйна-практычныя меры па выкананні заканадаўства, накіраванага на барацьбу з карупцыяй; прайшло 3 пасяджэнні раённай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй з прыняццем рашэнняў.
Летась на тэрыторыі раёна выяўлена 9 злачынстваў карупцыйнай накіраванасці (2010 год — 22), у тым ліку раскраданне шляхам злоўжывання службовым становішчам — 4 (3), атрыманні хабару — 5 (0). Iх здзейснілі 4 чалавекі — у 3 разы меней (13). У суд раёна пракуратурай накіраваны 2 крымінальныя справы ўзгаданага накірунку (7) у адносінах 2 абвінавачаных (9) па 6 фактах выяўленых злачынстваў (16). Матэрыяльныя страты па іх склалі 9.433,4 тыс. рублёў, і яны ў ходзе следства цалкам кампенсаваны.
За год па выніках 5 праверак выканання патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства ўнесена 3 прадстаўленні, прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 11 чалавек.
Пасадавымі асобамі мясцовых арганізацый здзейснена 3 правапарушэнні, якія стваралі ўмовы для карупцыі, але не пацягнулі крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці. На прадпрыемствах маюць месца факты парушэння заканадаўства аб захаванасці дзяржуласнасці, незаконнага і нямэтавага выкарыстоўвання бюджэтных сродкаў, непрыняцця мер па рэгрэснаму кампенсаванню нанесеных матэрыяльных страт за кошт вінаватых асоб і г.д. У дзяржорганах і арганізацыях ёсць выпадкі парушэння заканадаўства ў частцы выканання дзяржслужачымі патрабаванняў аб штогадовым дэклараванні даходаў і маёмасці, пры па-ступленні на дзяржслужбу і пры заняцці іншай дзяржаўнай пасады, а таксама па кантролю за выкананнем абмежаванняў, устаноўленых у адносінах да дзяржслужачых.
Праведзены аналіз работы дзяржорганаў па выкананні Дзяржаўнай праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыцяй на 2010-2012 гады, зацверджанай Кіраўніком дзяржавы, і аналагічнага плана мерапрыемстваў на 2011 год, зацверджанага райвыканкамам, сведчыць аб тым, што праду-гледжаныя мерапрыемствы ў цэлым выконваліся. Але карупцыя па-ранейшаму негатыўна ўплывае на грамадска-экана-мічныя працэсы.
Шэраг разгледжаных пытанняў тычыўся таксама правядзення прызначанага на 11 лютага злёту пераможцаў раённага спаборніцтва за высокія паказчыкі ў эканаміч-ным і сацыяльна-культурным развіцці Асіповіччыны ў 2011 годзе; пытанняў, звязаных з зямлёй, добраўпарадкаванасцю, маёмасцю, жыллём, нерухомасцю і іншых.

Последние новости

Год благоустройства

Скорректированы Правила благоустройства и содержания населенных пунктов

20 июля 2025
Читать новость
Общество

В преддверии Дня металлурга корреспондент АК побывала в цехе алюминиевого литья Осиповичского завода автомобильных агрегатов

20 июля 2025
Читать новость
Общество

20 июля – День металлурга

20 июля 2025
Читать новость
Общество

От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”

19 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака

19 июля 2025
Читать новость
Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем