У Асіповіцкім райвыканкаме Аб моладзі і не толькі

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое
прайшло ў сераду пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, асноўнымі пытаннямі
сталі два: аб арганізацыі работы мясцовай камісіі па справах непаўналетніх па
прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх і арганізацыі
вольнага часу моладзі ў раёне.

Галоўнымі дакладчыкамі па іх адпаведна сталі
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Алена Фядотава
і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Ларыса Волкава, але
тлумачэнні-ўдакладненні давалі таксама і супрацоўнікі міліцыі, і аддзела
адукацыі. Разглядаліся яны практычна разам, і раўнадушных у зале — на
пасяджэнне было за-прошана кіраўніцтва нашых устаноў адукацыі і шэраг іншых
пасадавых асоб, якія па службовых абавязках пастаянна маюць зносіны з юнакамі і
дзяўчатамі — не было.

Тое, што па ўзгаданых накірунках на Асіповіччыне
робіцца нямала, ніхто не аспрэчвае, з гэтым цалкам згодная і намеснік старшыні
камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама Наталля Iгнаценка, якая
актыўна ўдзельнічала ў пасяджэнні. Але і працаваць, як адзначалі дакладчыкі,
ёсць над чым, прычым рабіць гэта трэба ўсім у адной запрэжцы. Ва ўсялякім разе
статыстыка расслабіцца ніяк не дазваляе: за 5 месяцаў, напрыклад, на тэрыторыі
Асіповіччыны зарэгістравана 13 злачынстваў, здзейсненых падлеткамі — на 1
больш, чым за такі ж леташні перыяд. З 4 да 6 павялічылася колькасць негатыву
сярод іх у групах; не адпавядае прад’яўляемым патрабаванням дзейнасць інспекцыі
па справах непаўналетніх РАУС па выкананні заканадаўства, накіраванага на
папярэ-джанне правапарушэнняў і злачынстваў; не назавеш высокай эфектыўнасць
выхаваўчай работы з падлеткамі ў нашых школах і асабліва каледжы, навучэнцамі
якога здзейснена 11 крымінальных злачынстваў; не памяншаецца колькасць
падлеткаў, якія адзначыліся адміністрацыйнымі правапарушэннямі і пастаўлены на
ўлік у інспекцыі; марудна памяншаецца колькасць моладзі, якая стаіць на ўліку ў
нарколага і г.д.

Вынікам размовы стала прыняцце членамі
райвыканкама адпаведных рашэнняў, у якіх вызначаны канкрэтныя мерапрыемствы
дзеля паляпшэння спраў па ўсіх напрамках работы як з вучнямі, так і з працоўнай
моладдзю.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

16 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вчерашним студентам и учащимся гарантирован минимальный размер больничного

16 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам качества технического обслуживания жилых домов и благоустройство дворовых территорий

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем