Самалійскі след на Асіповіччыне №109

Пра экзатычную краіну Самалі сярэднестатыстычны беларус ведае,бадай, толькі адно: на гэтым кавалку заходнеафрыканскага
ўзбярэжжа квітнее марское пірацтва.

А зараз уявім, што амаль у геаграфічным цэнтры
Беларусі раптам з’явіліся дзве грамадзянкі гэтых экзатычных краін…

Вечарам 28 кастрычніка ў Асіповіцкі АУСТ паступіла
інфармацыя пра зварот пакістанскага бізнесмена Ахмеда Міяна Рафіка, які на
ломанай рускай мове паведаміў аб крадзяжы сумкі ў пасажыркі цягніка
Гомель-Мінск, дзе знаходзіліся пашпарты яе і яшчэ адной жанчыны ды 4.000
долараў ЗША. Абедзве пацярпелыя нічога дадаць да слоў іх добраахвотнага
перакладчыка не маглі, бо ні беларускай, ні рускай мовы не разумелі.

Зноў жа са слоў пакіс-танца былі запісаны іх
даныя: грамадзянкі Самалійскай Дэмакратычнай Рэспублікі Рахма* і Рэспублікі
Джыбуці Хавія.

Па прыбыцці ў Асіповічы цягнік, у якім ехалі
іншаземцы, ужо чакала следча-аператыўная група. Аднак агляд вагонаў, апытанне
пасажыраў і праваднікоў ніякай карыснай інфармацыі не далі. Па сутнасці
адзінае, што да-кладна ўстанавілі следчыя, тычылася дзейнасці пакістанца.

Спадар Ахмет меў у Гомелі фірму па пашыву
нацыянальнага пакістан-скага адзення. Справы ішлі няблага, але беларускія
майстрыхі за кожны выраблены гарнітур патрабавалі як мінімум 100 долараў ЗША, і
спрытны бізнесмен вырашыў пашукаць больш танных работніц за межамі нашай
краіны.

Афрыканскіх швачак, якія згадзіліся выконваць
тую ж работу за 10 долараў, Ахмет знайшоў па інтэрнэце і арганізаваў іх уезд у
Беларусь па турыс-тычнай візе. Працай новых работніц ён застаўся задаволены,
аднак атрымаць ім дазвол на пастаяннае пражыванне ў нас не здолеў. Таму па
заканчэнні візы Рахма і Хавія рушылі ў аэрапорт Мінск-2, каб вярнуцца на
радзіму, а Ахмет паехаў з імі, каб дапамагчы з набыццём білетаў.

Натуральна, без пашпартоў вяртанне афрыканскіх
гастарбайтарак адкладвалася на невядомы тэрмін…

Апытанне Рахмы і Хавіі давялося перанесці на
наступны дзень — знайсці кампетэнтных перакладчыкаў з самалійскай і арабскай
моў не так прос-та. Маладыя жанчыны і іх наймальнік павінны былі чакаць працягу
следчых дзеянняў у адной з гасцініц Бабруйска. Аднак сустрэцца з імі ў
дамоўлены час не атрымалася: уся троіца некуды знікла.

Таямнічасці справе дадало і вывучэнне запісаў
камер відэаназірання ў вакзале Гомеля: на момант пасадкі ў цягнік ні ў
афрыканак, ні ў пакістанца не было сумкі, якая б падыходзіла пад апісанне
знікшай маёмасці.

Разабрацца ў незвычайным выпадку следчым удалося
праз тры дні, калі Рахма і Хавія з’явіліся ў аддзяленне па грамадзянстве і
міграцыі аднаго са сталічных РУУС і папрасілі дапамогі ў вяртанні на ра-дзіму.

Як высветлілася, напярэдадні паездкі ў Мінск
Ахмед забраў у іх пашпарты і сказаў, што калі тыя будуць рабіць усё, што ён
скажа, з’явіцца магчымасць прадоўжыць візы. Сутнасці размоў апошняга з
супрацоўнікамі міліцыі яны не разумелі, але калі той даваў абумоўленую каманду,
дружна выказвалі патрэбныя эмоцыі.

Прынамсі, узгаданай камерсантам сумы ў 4.000 долараў
у афрыканак ніколі не было…

Ахмед на таксі завёз жанчын у Мінск, дзе яны
пераначавалі ў нейкай кватэры. На наступны дзень пакістанец знік, а збянтэжаныя
іншаземкі пачалі шукаць бліжэйшы АГіМ.

Паколькі ніякіх супрацьпраўных учынкаў Рахма і
Хавія на тэрыторыі Беларусі не здзейснілі, іх вяртанне на радзіму прай- шло без
далейшых прыгод. А вось грамадзяніна Ахмеда Міяна Рафіка, які па месцы
рэгістрацыі больш так і не з’яўляўся, асіповіцкія міліцыянеры-транспартнікі
маюць намер прыцягнуць да адказнасці — за наўмысна лжывае паведамленне.

Уладзімір МАМСIКАЎ,

начальнік Асіповіцкага АУСТ.

*** Iмёны з-за складанасці і даўжыні прыведзены
ў скарочанай форме.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем