Прафесіі: фактар небяспечнасці Асіповіцкія паляўнічыя за “кайфам”

— Уваходзьце! — пачулася з-за дзвярэй.

Апынуўшыся ў кабінеце, з палёгкай уздыхнула:
пашанцавала заспець у кабінеце групу аператыўных супрацоўнікаў па наркакантролі
і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ў поўным саставе. А гэта — старэйшы
оперупаўнаважаны капітан Вадзім Баложка і яго памочнікі — оперупаўнаважаныя
маёр Сяргей Ефімовіч і лейтэнант Дзмітрый Дрынь. Размова абяцала быць
рознабаковай. Нягледзячы, што спецыялісты былі занятыя дакументамі, яны ўсё ж
адклалі справы і расказалі пра сваю прафесію, скіроўваючы ўвагу на нялёгкае
жыццё кантынгенту, з якім працуюць.

Асцярожна! Грэшнікі…

Пра небяспечнасць прафесіі расказаў Вадзім:

— Як паказвае жыццёвы вопыт, Усявышні карае
пераважную большасць наркаманаў і прастытутак самымі страшнымі хваробамі: СНІД
і гепатытам. Але падчапіць заразу можа і звычайны чалавек, дастаткова натрапіць
на заражаную іголку або кроў. Дарэчы, пры затрыманні нам не да асцярожнасці, галоўнае
тут — абясшкодзіць злачынцу перад тым, як ён знішчыць доказы. Тыя ж наркотыкі
пры небяспецы можна ў лічаныя секунды глынуць, увесці ў вену, спусціць у
каналізацыю — і ў судзе нельга будзе па-цвердзіць правапарушэнне. Здараецца,
парушальнік паводзіць сябе пад “кайфам” вельмі агрэсіўна: кідаецца з нажом,
пускае ў абарону пазногці… Аднойчы, каб замесці сляды, наркагандляр падпаліў
растваральнік, пры дапамозе якога гатаваў экстракцыйны опій, і пачаў раскідваць
пылаючыя рэчы. Агонь трапіў на адзенне Дзмітрыя, і той ледзь не атрымаў
сур’ёзныя апёкі…

Ненармаваны рабочы дзень забірае практычна ўсе
сілы. Здараецца, ён цягнецца па 48 гадзін і больш. У асаблівым нервовым напружанні
праходзяць аперацыі па затрыманні злачынцаў. Аднаго наркадылера, напрыклад, не
маглі злавіць доўгіх сем месяцаў: на ўзлом жалезных дзвярэй у кватэры, дзе той
вырабляў наркотыкі, патрэбна было шмат часу, а ля вакна, куды не раз і
“завітвалі” нязваныя госці, стаяла маці і папярэджвала аб небяспецы звонку.

Складанасцей у рабоце дадае і тое, што ў
Асіповіцкім РАУС няма спецыяльнай кіналагічнай службы і падраздзялення АМАПа.
Тэарэтычна, іх можна вызываць з Магілёва, але на практыцы кожная секунда можа
быць рашаючай, таму звычайна падмогі не чакаем. Было і такое, што натрапілі на
прытон, дзе знаходзілася ў той момант 15 чалавек. На шчасце, тады і ўтрох
якасна выканалі заданне.

Дарэчы, бывае складана не толькі ў фізічным, але
і ў маральным плане. Вельмі цяжка бачыць, як маладыя людзі паміраюць у
страшэнных пакутах…

Як ёсць…

За мінулы год было ўзбуджана 52 крымінальныя
справы па незаконным абарачэнні наркатычных сродкаў. За гэты час памерла 5
наркаманаў. Так што на ўліку ў міліцыі сёння стаіць 36 чалавек. Спецыялісты
мяркуюць, што ў рэальным жыцці ўжываючых забароненыя сродкі разоў у 9 больш.
Але і афіцыйная лічба пастаянна павялічваецца, бо адзін залежны ад атруты за
сваё нядоўгае жыццё “падсаджвае” на іголку ў сярэднім каля дзесяці чалавек…

Іншая справа з прастытуткамі. Сёння на ўліку ў
міліцыі знаходзіцца 3. Іх было больш, але не так даўно 2 жанчыны памерлі ад
СНІД. “Жрыцам кахання” выпісваюць даволі вялікія штрафы, але ўсе яны афіцыйна
беспрацоўныя, маюць малалетніх дзяцей, таму спагнаць доўг проста немагчыма…

Міленькія! Не каліцеся!

Каб расказ не быў гала-слоўным, супрацоўнікі
міліцыі запусцілі на камп’ютары кароткаметражны фільм пра наркаманаў. Манітор
узнаўляў тое, з чым амаль кожны дзень сутыкаюцца Вадзім, Дзмітрый і Сяргей. З
адной толькі розніцай: на экране “хворыя” каяліся і ўсведамлялі, што патрэбна
спыніцца, але на самой справе такіх вельмі мала.

Фільм закончыўся сумнай нотай: на ложку ў
вялікіх пакутах памірала жанчына-наркаманка, апошнімі словамі якой былі:
“Міленькія! Не каліцеся!”…

Цікава, а самім оперупаўнаважаным не страшна
бываць сярод злачынцаў, наркаманаў і прастытутак? Адказалі, што прывычна.

 Не паверу
да канца гэтым словам: упэўненыя ў заўтрашнім дні не страхуюць жыццё так часта,
як гэта робяць нашы героі…

Тамара ГОРЛАЧ.

 

Последние новости

Актуальнае

Сегодня – День Государственного флага, Государственного гимна Республики Беларусь

11 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Как проходит День Победы в Осиповичах

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

“Осиповичские” партизанские комбриги: сколько же их было?

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Служили два товарища

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

«Даже через столетия будем помнить и благодарить». Виктор Ананич поздравил осиповчан и жителей района с праздником Великой Победы

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

С Днем Победы, осиповчане!

9 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем