Працяг тэмы Як злавIлI Шаржановіча? №61

Затрыманне апошняга злачынцы, што самавольна
пакінуў камеру ізалятара часовага ўтрымання РАУС, адбылося роўна праз 14 дзён і
8 гадзін з моманту ўцёкаў. Сёння спецыяльна для чытачоў «раёнкі” аб
падрабязнасцях міліцэйскай спецаперацыі па вышуку зладзеяў-уцекачоў расказвае
першы намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Андрэй Гаварака:

— Два тыдні каля 300 супрацоўнікаў міліцыі —
Асіповіцкаму РАУС дапамагалі калегі з прылягаючых раёнаў, падраздзяленні
ўнутраных войск і супрацоўнікі АУСТ і Магілёўскага УУС — вялі метадычнае
абследаванне ўсіх магчымых адрасоў, дзе мог хавацца ўцякач, і наглядалі за
дарогамі, населенымі пунктамі і ляснымі масівамі на верагодных накірунках яго
перасоўвання за межы раёна. Усе асобы, якія маглі аказаць Шаржановічу дапамогу,
былі ўзяты пад кантроль, а той без падтрымкі «сяброў” не рызыкнуў адыходзіць
далёка ад Асіповіч. Першапачаткова хаваўся ў лесе, потым перабраўся ў дачны
масіў каля вёскі Дварок (Пратасевічы 2). Там знайшоў пусты дом і зрабіў
сховішча на гарышчы. На мінулых выхадных, калі прыехалі гаспадары сядзібы,
Шаржановіч зноў збег у лес.

Каля 22.00 гадзін у нядзелю пайшоў у горад —
відаць, меў намер усё ж звязацца з кімсьці са знаёмых. Выпадковыя сведкі
заўважылі падазронага мужчыну на паўднёвай ускраіне Асіповіч і паведамілі ў
РАУС.

Аперацыя па затрыманні Шаржановіча пачалася
хутка, аднак была безвыніковай: злачынца ўмела збіў сабаку са следу і знік у
цемры. У панядзелак ён паспрабаваў зноў схавацца на дваркоўскіх дачах, дзе быў
заўважаны мясцовымі жыхарамі.

Калі да месца знаходжання ўцекача прыехалі
супрацоўнікі міліцыі, той пабег у лес, аднак яго ўжо чакала засада. Пры
затрыманні ён не супраціўляўся.

— Ці растлумачыў Шаржановіч матывы ўцёкаў, што
ён збіраўся рабіць на свабодзе, чым харчаваўся?

— Фізічны і псіхалагічны стан на момант
затрымання былі вельмі дрэнныя: увесь гэты час ён амаль нічога не еў і вельмі
мала спаў, а пагоня ў нядзелю падарвала яго апошнія сілы. Навошта ўцякаў — сам
не ведае. Як і Гарадзецкі, імпульсіўна скарыстаўся пэўным збегам абставін.
Першапачаткова разлічваў выбрацца за межы краіны, аднак калі зразумеў, што гэта
немагчыма, вырашыў «залегчы” і чакаць, пакуль знізіцца актыўнасць пошукаў. Пры
затрыманні ў асабістых рэчах Шаржановіча былі знойдзены маленькі пакецік
арэшкаў, некалькі ўпаковак жуек, стэрыльны бінт. Дзе ён узяў гэтыя прадметы,
пакуль невядома.

Увогуле ж розніца ў паводзінах паміж абодвума
ўцекачамі вялізная. Гара-дзецкі адразу пачаў пакідаць сляды-падказкі, а
Шаржановіч да апошняга моманту праяўляў асцярожнасць і хітрасць. Шчыра кажучы,
мы не выключаем, што падчас уцёкаў ён па-спеў здзейсніць яшчэ якое-небудзь
злачынства.

— Пошукі ўцекачоў запатрабавалі вялікага
напружання ад усіх работнікаў 
асіповіцкай міліцыі, аднак, мяркуючы па аператыўных зводках, падчас іх
правя-дзення ў раёне адзначалася рэзкае змяншэнне колькасці крыміналу…

— У ходзе спецаперацыі было складзена шмат
адмі-ністрацыйных пратаколаў на асоб, якія, не патрапіўшы своечасова ў поле
зроку міліцыі, маглі б здзейсніць сур’ёзныя супраць-праўныя ўчынкі. Так што — у
пэўным сэнсе дзякуючы злачынцам-уцекачам — удалося правесці значную
прафілактычную работу па ўсяму раёну і ўмацаваць сувязі з законапаслухмянымі
грамадзянамі. З дапамогай якіх, прынамсі, Гарадзецкі з Шаржановічам і былі
затрыманы.

— А якія высновы былі зроблены з гэтых уцёкаў
для рэарганізацыі нагляду за зняволенымі ў камерах ізалятара часовага
утрымання?

— Усе абставіны ўзгаданага інцыдэнту яшчэ не
ўстаноўлены, таму аб канчатковых высновах казаць пакуль нельга. Аднак тое, што
больш самавольна выйсці з ІЧУ не здолее ніхто, магу гарантаваць.

Гутарыў Зміцер КАЛЯДА.

 

Последние новости

Культура

Афиша кинотеатра «Родина» в Осиповичах 16 – 22 октября

15 октября 2025
Читать новость
Общество

Начальник Осиповичского РОВД Сергей Богданович: о 100-летии отдела, борьбе с преступностью и планах

15 октября 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичском районе стартовала массовая иммунизация против гриппа

15 октября 2025
Читать новость
Общество

Мамам — Клуб «Леди», папам — «Мужской». В Беларусбанке можно оформить тематические продукты

15 октября 2025
Читать новость
Общество

Могилевский областной Совет депутатов продолжает принимать проекты гражданских инициатив

15 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 октября для всех знаков зодиака

15 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем