Пра долары, еўра і “падводныя камяні” іх абмену №70

Дэвальвацыя беларускага рубля павялічыла да
ажыятажнага ўзроўню попыт насельніцтва на наяўныя долары ЗША і еўра, а дэфіцыт
апошніх у абменных пунктах справакаваў узнаўленне незаконных валютных аперацый.

Аднак такі абмен замежных грошай метадам з «рук
у рукі” з’яўляецца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, за якую
праду-гледжана юрыдычная адказнасць, падпадаюць пад якую і прадавец, і
пакупнік. Да таго ж у даход дзяржавы канфіскуюцца ўсе абменьваемыя банкноты.

Па інфармацыі Асіповіцкага АУСТ, транспартнай
міліцыяй краіны на працягу гэтага года спынены 84 крымінальныя валютныя
здзелкі. З незаконнага абарачэння такім чынам была выведзена сума грашовых
сродкаў, эквівалентная 155 млн. руб. па курсе Нацыянальнага Банка Рэспублікі
Беларусь. Супрацоўнікі Асіповіцкага АУСТ выявілі ўдзельнікаў 6 незаконных
валютных аперацый, у якіх былі задзейнічаны 25 млн. руб. Рэспублікі Беларусь,
2.261 долар ЗША, 1.000 рублёў Расійскай Федэрацыі, 20 еўра і 40 фунтаў
стэрлінгаў.

Найбольш буйныя выпадкі спынення дзейнасці
валютных «мянял” адбыліся ў ліпені на тэрыторыі цэнтральнага рынку ў Бабруйску,
дзе былі затрыманы два непрацуючыя мясцовыя жыхары, у якіх было канфіскавана
каля 24 млн. беларускіх і 1.000 расійскіх рублёў, 2.000 долараў ЗША.

Натуральна, супрацоўнікі міліцыі раяць
законапаслухмяным грамадзянам абменьваць валюту выключна ў аддзяленнях банкаў,
і да гэтай парады варта прыслухацца. Тым больш, што па сапраўды слушных
прычынах яе там сапраўды прадаюць (лячэнне, аплата навучання за мяжой, а калі
вельмі пашанцуе, дык і сродкі на адпачынак). Ну а ўсім астатнім застаецца
толькі звяртацца ў «народны абменнік” — інтэрнэт-рэсурс prokopovi.ch, дзе
продаж валюты ідзе па рынкаваму, (больш высокаму, чым банкаўскі) курсу.

Прапануемая гэтым сайтам схема канвертацыі
вельмі простая: прадавец і пакупнік сустракаюцца каля банкаўскага абменніка.
Там першы здае валюту, другі адразу яе купляе і даплачвае дамоўленую суму ў
беларускіх рублях.

Ніякія законы пры гэтым не парушаюцца, аднак
праваахоўныя органы да ўзгаданага спосабу абмену грошай усё ж ставяцца
негатыўна.

Па-першае, апісаная схема абарачэння грошай
з’яўляецца не зусім карэктнай юрыдычна, а па другое, «шэры” валютны рынак
стварае пэўныя ўмовы для разнастайнага махлярства. Да таго ж не ўсе ўдзельнікі
«народнага абменніку” пры-трымліваюцца «джэнтльменскага” (праз банк) спосабу
абмену. А гэта — парушэнне правілаў валютных аперацый і канал для
распаўсюджвання фальшывых банкнот. З гэтай нагоды органы фінансавай міліцыі
ўважліва сочаць за сайтам prokopovi.ch і з дапамогай спецыяльных метадаў
выяўляюць патэнцыяльных парушальнікаў.

Так, на мінулым тыдні супрацоўнікі аддзялення па
барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС «вылічылі” жыхара Мінска, які
па-спрабаваў незаконна прадаць у Асіповічах 2.200 долараў ЗША.

 Пры
падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстана інфармацыя, прадастаўленая оперупаўнаважаным
групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Асіповіцкага АУСТ Аляксандрам
Осіпавым

і начальнікам аддзялення па барацьбе з эканамічнымі
злачынствамі РАУС Сяргеем Багдановічам.

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем