"Пікнік" на ўзбочыне наркатрафіку

Сёлета
на тэрыторыі раёна знішчана каля 800 кілаграмаў дзікарослых канопляў і
прыблізна 130 — алейнага
маку. Лічбы вялікія, аднак з пункту гледжання спецыялістаў у галіне барацьбы з наркотыкамі не выклікаюць асаблівай занепакоенасці. Чаму? Адказ на пытаннеу размове з кіраўніком групы наркакантролю і
супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС Вадзімам Баложкам:

Справа
ў тым, што практычна ўсе плантацыі шкодных раслін выяўляюцца на закінутых дзялянках альбо сметніках, якія яны апанавалі, нібы звычайнае пустазелле. Як правіла, мак знаходзім на перыферыі раёна, у
аддаленых вёсках,
дзе яго зараснікі часам дасягаюць уражваючых памераў: летась за дапамогай у ліквідацыі макавага поля памерам у паўгектара давялося нават звяртацца ў бліжэйшы сельгаскааператыў. Каноплі больш распаўсюджаныя, іх даволі значныя палеткі можна сустрэць і ў саміх Асіповічах.

І
якая частка ад аб’ёму ўвозімага ў краіну дурману трапляе ў наш раён?

— Пераважная колькасць забароненых рэчываў асядае ў сталіцы і разыходзіцца па буйных гарадах. У райцэнтры трапляюць лічаныя працэнты, а вясковае насельніцтва наркаманія пакуль
практычна не закранула.

Дакладнай
інфармацыі аб колькасці наркаманаў на Асіповіччыне няма, таму ацэнка аб’ёму спажывання забароненых рэчываў можа быць толькі вельмі прыблізнай. Скажам, на «Баме» амаль у кожным доме жыве 1-2 ін’екцыйныя наркаманы, у «Чаромушках» —
7-8, на «чарняхоўцы» — каля 10, пасёлку Савецкім — 5…

Затое з упэўненасцю магу сказаць, што нікому з землякоў не ўдалося зарабіць на гандлі наркотыкамі. Попыт на іх у нашым горадзе невялікі, ды і весці крымінальны бізнес там, дзе ўсе пра ўсіх ведаюць, надта рызыкоўна: збытчыкі вельмі хутка выяўляюцца і бяруцца
пад жорсткі кантроль.

Тым
не менш, за гэты год наша група здолела выявіць 34 злачынствы, звязаныя з незаконным абарачэннем наркотыкаў. Гэтаадзін з лепшых паказчыкаў па
Магілёўскай вобла
сці.

Цікавы аспект: удзел грамадства ў барацьбе з
наркаманіяй

Лепш
сказацьшматпланавы і неадназначны. Інфармацыю аб наркапрытонах, вырабе апіятаў у дамашніх умовах, плантацыях забароненых раслін міліцыя часта атрымлівае ад неабыякавых землякоў, за што ім вялікі
дзякуй.

У той жа час значная частка моладзі
не ўспрымае ўжыванне лёгкіх наркотыкаў як бясспрэчнае сацыяльнае зло. Усе ведаюць: марыхуана не выклікае залежнасці, а паспрабаваць «забаронены плод” вельмі спакусліва. Ну а тое, што амаль кожны трэці з некалі пакаштаваўшых смак «траўкі” абавязкова канчае жыццё як безнадзейны ін’екцыйны наркаман, у разлік не бярэцца…

Апошнім часам пэўны рост спажывання марыхуаны назіраецца на
паўднёвым баку Асіповічаў. Адной з верагодных прычын лічым з’яўленне сярод нефармальных лідараў мясцовай маладзёжнай «тусоўкі” аднаго ці некалькіх аматараў «забіць касяк”**. Ну і нельга забывацца пра неразвітую інфраструктуру адпачынку ў гэтай частцы горада: мясцовым юнакам і дзяўчатам проста няма дзе з розумам бавіць вольны час…

Што, на Ваш погляд, самае страшнае ў распаўсюджванні
наркотыкаў
?

Паступовая
дэградацыя страху перад наступствамі іх ужывання. Аднойчы наркаман, які вярнуўся дадому пасля дзесяцігадовага зняволення, прызнаўся,
што кожную ноч на «зоне” бачыў адзін і той жа сон: ён бег па бясконцым макавым полі. Якім бы ні быў тэрмін устрымання, цяга да штучнай эйфарыі не
знікае.

Пастфактум

Калісьці
быў пастаўлены такі вопыт: пацукам ужывілі ў галовы электрод, праз які можна было ўключаць тую частку мозга, што адказвае за пачуццё задавальнення. Калі пацукоў навучылі рабіць гэта самастойна, яны цалкам страцілі інтарэс да рэальнага жыцця і амаль без перапынку ціснулі на «кнопку радасці”. Усе жывёлы загінулі праз некалькі дзён зза нервовага перанапружання, ад голаду і
абязводжвання.

Ін’екцыйныя
наркаманы
ў сярэднім паміраюць праз 7-10 гадоў з моманту ўжывання першай «дозы”тыя ж некалькі дзён у пераліку на пацучыны працяг
жыцця. П
а
вялікім рахунку, яны адрозніваюцца ад доследных жывёл толькі тым, што ўдзельнічаюць у жудасным эксперыменце па разбурэнні ўласнага арганізма па ўласным жаданні. І паміраюць ад наступстваў СНІД,
вірусных гепатытаў, заражэння крыві…

** выкурыць цыгарэту з марыхуанай.

Запісаў Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем