"Пікнік" на ўзбочыне наркатрафіку

Сёлета
на тэрыторыі раёна знішчана каля 800 кілаграмаў дзікарослых канопляў і
прыблізна 130 — алейнага
маку. Лічбы вялікія, аднак з пункту гледжання спецыялістаў у галіне барацьбы з наркотыкамі не выклікаюць асаблівай занепакоенасці. Чаму? Адказ на пытаннеу размове з кіраўніком групы наркакантролю і
супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС Вадзімам Баложкам:

Справа
ў тым, што практычна ўсе плантацыі шкодных раслін выяўляюцца на закінутых дзялянках альбо сметніках, якія яны апанавалі, нібы звычайнае пустазелле. Як правіла, мак знаходзім на перыферыі раёна, у
аддаленых вёсках,
дзе яго зараснікі часам дасягаюць уражваючых памераў: летась за дапамогай у ліквідацыі макавага поля памерам у паўгектара давялося нават звяртацца ў бліжэйшы сельгаскааператыў. Каноплі больш распаўсюджаныя, іх даволі значныя палеткі можна сустрэць і ў саміх Асіповічах.

І
якая частка ад аб’ёму ўвозімага ў краіну дурману трапляе ў наш раён?

— Пераважная колькасць забароненых рэчываў асядае ў сталіцы і разыходзіцца па буйных гарадах. У райцэнтры трапляюць лічаныя працэнты, а вясковае насельніцтва наркаманія пакуль
практычна не закранула.

Дакладнай
інфармацыі аб колькасці наркаманаў на Асіповіччыне няма, таму ацэнка аб’ёму спажывання забароненых рэчываў можа быць толькі вельмі прыблізнай. Скажам, наБамеамаль у кожным доме жыве 1-2 ін’екцыйныя наркаманы, уЧаромушках” —
7-8, начарняхоўцы” — каля 10, пасёлку Савецкім — 5…

Затое з упэўненасцю магу сказаць, што нікому з землякоў не ўдалося зарабіць на гандлі наркотыкамі. Попыт на іх у нашым горадзе невялікі, ды і весці крымінальны бізнес там, дзе ўсе пра ўсіх ведаюць, надта рызыкоўна: збытчыкі вельмі хутка выяўляюцца і бяруцца
пад жорсткі кантроль.

Тым
не менш, за гэты год наша група здолела выявіць 34 злачынствы, звязаныя з незаконным абарачэннем наркотыкаў. Гэтаадзін з лепшых паказчыкаў па
Магілёўскай вобла
сці.

Цікавы аспект: удзел грамадства ў барацьбе з
наркаманіяй

Лепш
сказацьшматпланавы і неадназначны. Інфармацыю аб наркапрытонах, вырабе апіятаў у дамашніх умовах, плантацыях забароненых раслін міліцыя часта атрымлівае ад неабыякавых землякоў, за што ім вялікі
дзякуй.

У той жа час значная частка моладзі
не ўспрымае ўжыванне лёгкіх наркотыкаў як бясспрэчнае сацыяльнае зло. Усе ведаюць: марыхуана не выклікае залежнасці, а паспрабавацьзабаронены плод” вельмі спакусліва. Ну а тое, што амаль кожны трэці з некалі пакаштаваўшых смактраўкі” абавязкова канчае жыццё як безнадзейны ін’екцыйны наркаман, у разлік не бярэцца…

Апошнім часам пэўны рост спажывання марыхуаны назіраецца на
паўднёвым баку Асіповічаў. Адной з верагодных прычын лічым з’яўленне сярод нефармальных лідараў мясцовай маладзёжнайтусоўкі” аднаго ці некалькіх аматараўзабіць касяк”**. Ну і нельга забывацца пра неразвітую інфраструктуру адпачынку ў гэтай частцы горада: мясцовым юнакам і дзяўчатам проста няма дзе з розумам бавіць вольны час…

Што, на Ваш погляд, самае страшнае ў распаўсюджванні
наркотыкаў
?

Паступовая
дэградацыя страху перад наступствамі іх ужывання. Аднойчы наркаман, які вярнуўся дадому пасля дзесяцігадовага зняволення, прызнаўся,
што кожную ноч назоне” бачыў адзін і той жа сон: ён бег па бясконцым макавым полі. Якім бы ні быў тэрмін устрымання, цяга да штучнай эйфарыі не
знікае.

Пастфактум

Калісьці
быў пастаўлены такі вопыт: пацукам ужывілі ў галовы электрод, праз які можна было ўключаць тую частку мозга, што адказвае за пачуццё задавальнення. Калі пацукоў навучылі рабіць гэта самастойна, яны цалкам страцілі інтарэс да рэальнага жыцця і амаль без перапынку ціснулі накнопку радасці”. Усе жывёлы загінулі праз некалькі дзён зза нервовага перанапружання, ад голаду і
абязводжвання.

Ін’екцыйныя
наркаманы
ў сярэднім паміраюць праз 7-10 гадоў з моманту ўжывання першайдозы”тыя ж некалькі дзён у пераліку на пацучыны працяг
жыцця. П
а
вялікім рахунку, яны адрозніваюцца ад доследных жывёл толькі тым, што ўдзельнічаюць у жудасным эксперыменце па разбурэнні ўласнага арганізма па ўласным жаданні. І паміраюць ад наступстваў СНІД,
вірусных гепатытаў, заражэння крыві…

** выкурыць цыгарэту з марыхуанай.

Запісаў Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

80 лет Великой Победе

Как проходит День Победы в Осиповичах

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

“Осиповичские” партизанские комбриги: сколько же их было?

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Служили два товарища

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

«Даже через столетия будем помнить и благодарить». Виктор Ананич поздравил осиповчан и жителей района с праздником Великой Победы

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

С Днем Победы, осиповчане!

9 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Депутат Палаты представителей Национального собрания Олег Дьяченко поздравил жителей Осиповичского района с праздником Победы

9 мая 2025
Читать новость