Пакаранне часу не падуладна 26.01.10, № 6


Народ Асіповіцкае вадасховішча да сябе прыцягвае і летам, і зімою. Многія, калі цёпла, едуць сюды для адпачынку, а мясцовыя і з іншых месцаў аматары рыбнай лоўлі даўно ўжо аблюбавалі цудоўныя мясціны ля Вяззя для сваіх «паляўнічых” мэтаў. Субота 2 ліпеня 2005 года таксама не стала выключэннем: людзей, якія бавілі час у выхадны на беразе, было нямала. I ніхто не мог і падумаць, што аднаму з іх гэты дзень наканаваны лёсам як апошні…

Вуды, спінінг, падхватнік, скрыня з рыбалоўнымі прыладамі — чалавек мэтанакіравана прыехаў парыбачыць. I, магчыма, вярнуўся б дамоў жывым-здаровым, каб не звярнуўся з просьбай дапамагчы выцягнуць свой засеўшы аўтамабіль да двух маладых хлопцаў. 25-гадовыя бабруйчане Куляшоў і Шолатаў былі на добрым падпітку, а таму сварка ўзнікла на роўным месцы. I не проста лаянка — хутка ў ход пайшлі і рукі, і ногі…

Закрыты пералом касцей носа, выбіты зуб, тры зламаныя рабрыны справа і шэсць злева — цялесных пашкоджанняў гр. Т. атрымаў у бойцы шмат. Потым яны будуць аднесены да катэгорыі цяжкіх, але з-за атрыманых траўм чалавек застаўся б жывым. З жыцця ён пайшоў таму, што быў скінуты з абрыву ў вадасховішча, дзе і захлынуўся.

Разумелі машыністы ААТ ”Шынарамонт” і «Белшына”, што чалавек, які знаходзіўся ў непрытомным стане, не зможа самастойна выбрацца з вады? Безумоўна: або-два забойцы мелі за плячыма сярэдне-спецыяльную адукацыю, а таму дурнямі, прабачце, назваць іх аніяк нельга. Хаця і нармальнымі людзьмі — таксама.

Толькі што Куляшову і Шолатаву да таго, што пра іх хто думае? Зрабіўшы сваю чорную справу, яны перад тым, як пакінуць месца забойства, яшчэ і чужым дабром разжыліся — паквапіліся на сотавы тэлефон, аўтамагнітолу, вуды, адзенне і іншую маёмасць нябожчыка…

Расследаванне гэтай крымінальнай справы цягнулася шмат часу, але ў чарговы раз пацвердзіла, што праз год, два, тры, але вінаваты ўсё роўна панясе заслужанае пакаранне. Вось і тут урэшце вінаватыя сталі перад судом і былі пазбаўлены волі на 12 гадоў кожны.

Генадзь БАРШЧЭЎСКI,
старшы памочнік пракурора.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем