Пакаранне часу не падуладна 26.01.10, № 6


Народ Асіповіцкае вадасховішча да сябе прыцягвае і летам, і зімою. Многія, калі цёпла, едуць сюды для адпачынку, а мясцовыя і з іншых месцаў аматары рыбнай лоўлі даўно ўжо аблюбавалі цудоўныя мясціны ля Вяззя для сваіх “паляўнічых” мэтаў. Субота 2 ліпеня 2005 года таксама не стала выключэннем: людзей, якія бавілі час у выхадны на беразе, было нямала. I ніхто не мог і падумаць, што аднаму з іх гэты дзень наканаваны лёсам як апошні…

Вуды, спінінг, падхватнік, скрыня з рыбалоўнымі прыладамі — чалавек мэтанакіравана прыехаў парыбачыць. I, магчыма, вярнуўся б дамоў жывым-здаровым, каб не звярнуўся з просьбай дапамагчы выцягнуць свой засеўшы аўтамабіль да двух маладых хлопцаў. 25-гадовыя бабруйчане Куляшоў і Шолатаў былі на добрым падпітку, а таму сварка ўзнікла на роўным месцы. I не проста лаянка — хутка ў ход пайшлі і рукі, і ногі…

Закрыты пералом касцей носа, выбіты зуб, тры зламаныя рабрыны справа і шэсць злева — цялесных пашкоджанняў гр. Т. атрымаў у бойцы шмат. Потым яны будуць аднесены да катэгорыі цяжкіх, але з-за атрыманых траўм чалавек застаўся б жывым. З жыцця ён пайшоў таму, што быў скінуты з абрыву ў вадасховішча, дзе і захлынуўся.

Разумелі машыністы ААТ ”Шынарамонт” і “Белшына”, што чалавек, які знаходзіўся ў непрытомным стане, не зможа самастойна выбрацца з вады? Безумоўна: або-два забойцы мелі за плячыма сярэдне-спецыяльную адукацыю, а таму дурнямі, прабачце, назваць іх аніяк нельга. Хаця і нармальнымі людзьмі — таксама.

Толькі што Куляшову і Шолатаву да таго, што пра іх хто думае? Зрабіўшы сваю чорную справу, яны перад тым, як пакінуць месца забойства, яшчэ і чужым дабром разжыліся — паквапіліся на сотавы тэлефон, аўтамагнітолу, вуды, адзенне і іншую маёмасць нябожчыка…

Расследаванне гэтай крымінальнай справы цягнулася шмат часу, але ў чарговы раз пацвердзіла, што праз год, два, тры, але вінаваты ўсё роўна панясе заслужанае пакаранне. Вось і тут урэшце вінаватыя сталі перад судом і былі пазбаўлены волі на 12 гадоў кожны.

Генадзь БАРШЧЭЎСКI,
старшы памочнік пракурора.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем