Непаўналетнім — паўнацэннае дзяцінства

У райвыканкаме адбылося пашыранае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, на якім намеснік старшыні камісіі Алена Фядотава праінфармавала прысутных аб стане і мерах па прафілактыцы злачыннасці, правапарушэнняў, п’янства сярод непаўналетніх за 2011 год і ходзе правядзення вячэрніх рэйдаў па месцах масавага адпачынку моладзі.
Было адзначана, што ў выніку належнай папярэджваючай работы на 15,4% зменшылася колькасць крымінальных злачынстваў, асабліва здзейсненых групай падлеткаў. Да адміністрацыйнай адказнасці за ўхіленне ад выканання абавязкаў па выхаванні непаўналетніх прыцягнута больш за 70 бацькоў.
У мінулым годзе павялічылася колькасць дарослых, якія ўцягваюць дзяцей у п’янства. З мэтай знішчэння прычын і ўмоў для п’янства, правапарушэнняў, былі распрацаваны мерапрыемствы па арганізацыі летняга аздараўлення дзяцей і часовай занятасці моладзі, што вучыцца. Эфектыўным прафілактычным сродкам сталі ваенна-спартыўныя лагеры для тых, хто стаіць на ўліку ў ІСН. Працаўладкаваны па часовай занятасці — у свабодны ад заняткаў час — 155 навучэнцаў школ, каледжа. Выконваліся работы па пашыву мяккага інвентару, добраўпарадкаванню тэрыторыі, рамонту мэблі і памяшканняў.
З мэтай далучыць падлеткаў да карыснай і змястоўнай дзейнасці на базе МПЦ «Равеснік» працуе 5 клубных фарміраванняў, секцыённую работу вядзе фізкультурна-спартыўны клуб «Алімпія», 28 сельскіх культурна-забаўляльных устаноў і іншыя.
Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама праводзіліся вячэрнія рэйды пры арганізацыі дыскатэк у культустановах раёна. У іх ходзе выяўлены пэўныя недахопы, унесены прадстаўленні ў аддзел культуры па іх выпраўленні.
За год у нас адабрана 25 дзяцей з 15 сямей і вернута 9 у 4 сям’і, пазбаўлена правоў 7 бацькоў у адносінах 8 дзяцей з 5 сямей.
Не заўсёды ўстановамі адукацыі своечасова ставяцца на ўлік непаўналетнія, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС). Падлеткаў, якія пры-знаны знаходзячыміся ў СНС, 118, а на ўліку ў ІСН — 96, у банку дадзеных СНС знаходзіцца толькі 26 непаўналетніх, якія ўлічаны ў ІСН.
Усім установам, якія маюць дачыненне да работы па прафілактыцы правапарушэнняў, негатыўных паводзін падлеткаў, былі да-дзены рэкамендацыі.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга прапанаваў арганізаваць вучобу са старшынямі пассельсаветаў па выпраўленні паводзін непаўналетніх і афармленні адпаведнай дакументацыі.
З карыснымі парадамі выступілі таксама начальнік аддзела адукацыі Наталля Шаўчэнка і начальнік ІСН Дзмітрый Цырынскі.
Іна Заскевіч.

Последние новости

Актуальнае

Гороскоп на 4 октября для всех знаков зодиака

4 октября 2025
Читать новость
Власть

Один евро на цыпленке. Лукашенко доложили об импортозамещении в птицеводстве

3 октября 2025
Читать новость
Власть

«Ниже нельзя!» Лукашенко призывает закрепиться на уровне урожая зерновых этого года

3 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил шире внедрять перепелиные яйца в школьное меню

3 октября 2025
Читать новость
Образование

2 октября в Осиповичах состоялось торжественное мероприятие, посвященное Дню учителя

3 октября 2025
Читать новость
Образование

Сохраните свое сердце молодым! В Цельской СШ прошла встреча с ветеранами педагогического труда

3 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем