Непаўналетні крымінал Асіповіччыны: толькі факты
Як вядома,
асноўнымі прычынамі асацыяльных паводзін непаўналетніх лічацца безнагляднасць з
боку бацькоў за паводзінамі і месцам знаходжання дзяцей, незаняты карыснай
дзейнасцю вольны час, дрэнная абстаноўка ў сям’і. Пакінутыя без увагі дзеці і
падлеткі не могуць цалкам зразумець усю небяспеку, якая чакае іх на шляху
парушэння законаў і правілаў паводзін.
За мінулы год у
інспекцыю па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў на транспарце было
дастаўлена 162 падлеткі. З іх за ўжыванне алкагольных напояў — 43, дробнае
хуліганства — 12, наўмыснае стварэнне пагрозы бяспецы руху чыгуначнага
транспарту — 6, бадзяжніцтва і іншыя правапарушэнні — 92, а адзін стаў
удзельнікам крымінальнага злачынства.
На працягу года
да ад-міністрацыйнай адказнасці прыцягнута і даволі значная колькасць дарослых,
якія “дапамагалі” дзецям здзяйсняць супрацьпраўныя ўчынкі. Так, за невыкананне
абавязкаў па выхаванні непаўналетніх аштрафавана 58 бацькоў, сумеснае з падлеткамі
распіццё алкагольных напояў — 31, продаж спіртнога непаўналетнім — 3 работнікі
гандлю.
Найгоршым
наступствам абыякавасці дарослых з’яўляецца гібель дзяцей. У гэтым плане
асаблівую небяспеку ўяўляе парушэнне непаўналетнімі правілаў паводзін на
чыгунцы. Летась на ёй адбылося 8 выпадкаў невытворчага траўматызму, у якіх
загінула 7 дзяцей, а 1 атрымаў цяжкія траўмы. Адзін са смяротных выпадкаў
адбыўся на ўчастку абслугоўвання Асіповіцкага АУСТ.
Дарэчы,
бацькам, якія дазваляюць сваім дзецям без нагляду знаходзіцца на аб’ектах
чыгуначнага транспарту, трэба ведаць, што за сваю абыякавасць яны могуць быць
аштрафаваны на суму да 10 базавых велічынь.
Юрый ТКАЧУК,
старшы ўчастковы інспектар ІСН
АУСТ.
Аляксей
АНДРЭЮШКОЎ,
намеснік Магілёўскага
транспартнага пракурора.