Міжнародны тэрарызм: рэха далёкай трагедыі №10

Выбух у маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава” не
мае, здавалася б, ніякага дачынення да беларускай чыгункі, аднак на працягу ўжо
амаль двух тыдняў супрацоўнікі нашай транспартнай міліцыі нясуць службу ва
ўзмоцненым рэжыме: суправаджаецца намнога больш, чым звычайна, цягнікоў,
правяраюцца дакументы ва ўсіх падазроных пасажыраў, з дапамогай
металадэтэктараў даглядаюцца вялікія сумкі і чамаданы…

Не ўсе пасажыры ўспрымаюць дзеянні міліцыі з
разуменнем, але выклікаецца адмоўная рэакцыя выключна недаацэнкай беларускім
грамадствам сур’ёзнасці сітуацыі.

Па інфармацыі Асіповіцкага АУСТ, адной з
галоўных мэт увядзення жорсткіх мер засцярогі з’яўляецца дапамога расійскім
калегам у пошуках удзельнікаў групы ваххабітаў-ісламістаў «Нагайскі джамаат”,
якія, верагодна, маюць дачыненне да крывавага тэрарыстычнага акта. Не
выключана, што галоўны фігурант міжнароднага вышуку — 33-гадовы жыхар
Стаўрапаля Віталь Раздабудзька, ведаючы пра інтарэс праваахоўных структур да
сваёй асобы, уцёк з тэрыторыі Расіі ў адну з суседніх краін. А ўсім вядома, што
менавіта беларуска-расійская мяжа з’яўляецца найбольш «празрыстай” на ўсёй
постсавецкай прасторы…

У зоне абслугоўвання Асіповіцкага аддзела
ўнутраных спраў на транспарце за гэты перыяд нічога, што магло б паспрыяць
расследаванню чарговага тэракта ў РФ, не было адзначана. Але гэта не азначае,
што нашы міліцыянеры-транспартнікі дарэмна напружваюць свае сілы.

 

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем