Былых прафесіяналаў не бывае — гэтыя словы як нельга лепш характарызуюць настрой удзельнікаў ветэранскай арганізацыі райаддзела міліцыі, якой 26 студзеня споўніцца 25 гадоў.
Сярод спраў, якія паставіла перад сабой суполка былых вартаўнікоў правапарадку, асаблівае месца займае збор звестак і дакументаў аб мінулым асіповіцкай міліцыі, прадметаў, якія маюць дачыненне да дзейнасці органаў правааховы. Да іх гонару людзі імкнуцца не толькі захаваць гісторыю РАУС, але і ў пэўным сэнсе працягваюць яе стварэнне. Маючы цесныя сувязі з райаддзелам, ветэраны, пры неабходнасці, аказваюць сённяшнім калегам дапамогу ў раскрыцці злачынстваў. Нельга сказаць, што такія сітуацыі ўзнікаюць часта, але 3-4 разы ў год дэтэктывы-добраахвотнікі сваё майстэрства ўсё ж дэманструюць. Дапамагае таму вялікі вопыт у зборы патрэбных звестак, уменне іх аналізаваць і простая жыццёвая мудрасць, якая з узростам толькі адточваецца.
Так, менавіта дзякуючы ўменню наладжваць міжасобасныя зносіны і разумець матывы чалавечых паводзін былы намеснік начальніка аддзела аховы, правапарадку і прафілактыкі Аляксандр Клімянкоў атрымаў ключавую інфармацыю, якая дапамагла разблытаць адну з найбольш рэзанансных крымінальных спраў мінулага года: забойства бацькі сынам у Лапічах. Галоўны рэчавы доказ — паляўнічая стрэльба, з якой і быў зроблены ракавы стрэл — знік, а без яго даказаць віну падазраваемага ў злачынстве было амаль што немагчыма. Клімянкоў знайшоў чалавека, які купіў зброю ў злачынцы, і пераканаў яго расказаць следчым аб абставінах гэтай здзелкі.
Былы начальнік групы нораваў і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Аляксандр Кароль гэтай вясной праявіў “вышэйшы пілатаж” у аналізе выпадкова пачутай размовы, што і вывела яго да месца захавання ўкрадзенай у асіповіцкім ламбардзе маёмасці агульным коштам каля 22 млн. руб. Пасля гэтага доказ віны злачынцаў стаў, як кажуць, справай тэхнікі.
Аляксандр Мукалаў, бы-лы намеснік начальніка РАУС, па гарачых слядах раскрыў выпадак махлярства, ахвярай якога стала адна з работніц райЦГЭ. Невядомы мужчына прапанаваў ёй набыць таннага гаручага для аўтамабіля, а калі жанчына перадала яму грошы — знік.
З расповеду пацярпелай Мукалаў пазнаў свайго старога знаёмага — злодзея-рэцыдывіста, які пражывае ў вёсцы Прудок.
А вось кіраўніку ветэранскай суполкі Міхаілу Лагуціну давялося садзейнічаць уласнаму сыну ў выяўленні абставін крадзяжу ў садова-агародным таварыстве “Разліў”. Дзякуючы ўдалай рабоце сямейнага дуэта Лагуціных, раскрыццё гэтага злачынства аказалася настолькі вытанчаным, што ўсе супрацоўнікі следча-аператыўнай групы, якія былі задзейнічаны ў яго расследаванні, атрымалі заахвочванні Міністра ўнутраных спраў.
У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца
4 июля 2025
Общество
Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома
4 июля 2025
Общество
Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака
4 июля 2025
Общество
Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области
3 июля 2025
80 лет Великой Победе
Неожиданный “Багратион”
3 июля 2025
Общество
Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь