Міліцыя і грамадства Дыялог на зададзеную тэму №91

Задачы ідэалагічнага забеспячэння работы органаў
унутраных спраў да простых формул звесці складана. Але не будзе празмерным
абагульненнем лічыць, што найбольш важная з іх і, напэўна, найбольш складаная —
умацаванне даверу грамадства да тых, хто яго абараняе. МУС — структура сілавая,
і яе аўтарытэт грунтуецца якраз на ўпэўненасці звычайных людзей у тым, што
вялікая моц праваахоўнай машыны заўсёды застаецца ў падпарадкаванні
справядлівасці.

Аб некаторых аспектах гэтай «тонкай матэрыі” —
балансе сілы і справядлівасці ў рабоце міліцыі —і ішла гаворка з намеснікамі начальніка РАУС і
АУСТ Уладзімірам Рыжанковым і Таццянай Роўбель.

— Чаму нярэдка даводзіцца чуць, што вопытныя
супрацоўнікі органаў унутраных спраў вартыя даверу, а міліцэйская моладзь —
празмерна саманадзейная, не заўсёды дысцыплінаваная, часам не здольная
дзейнічаць адэкватна сітуацыі?

У.Рыжанкоў: У пэўнай ступені такое меркаванне
мае рацыю. Як і кожны спецыяліст, міліцыянер праходзіць праз шэраг этапаў
прафесійнага росту, маючы на старце кар еры многа амбіцый, энергіі, службовага
запалу і — адносна невялікі жыццёвы вопыт. Павялічыць жа ўзровень уласнай
кампетэнцыі, не набіўшы што-кольвечы «гузакоў”, удаецца не кожнаму.

Патрабаванні да маральна-дзелавых якасцей
будучых ахоўнікаў правапарадку вельмі жорсткія, аднак здараецца, што
прафесійная непрыдатнасць канкрэтнага чалавека становіцца відавочнай толькі ў
яго сама-стойнай рабоце. Менавіта з гэтай нагоды штогод з РАУС звальняецца 3-5
міліцыянераў. Тыя ж, хто застаецца, — сапраўды людзі надзейныя і кампетэнтныя.

Т.Роўбель: У міліцыю прыходзяць служыць самыя
розныя людзі, і вельмі важна дапамагчы ім развіць свае лепшыя якасці. Часам
гэта бывае няпроста, але нельга забывацца, што супрацоўнікі — гэта галоўная
каштоўнасць органаў аховы правапарадку, раскідвацца якой ніяк нельга.

 Расказаць
пра прафе-сійную эвалюцыю маладога міліцыянера можна на пры-кладзе сяржанта
ППСМ АУСТ Аляксандра Лагуна. Спачатку справы ў яго ішлі не лепшым чынам, было
мноства нараканняў да службовай і асабістай дысцыпліны. Сёння, праз чатыры
гады, ён мае нагрудны знак «Выдатнік міліцыі”, карыстаецца вялікім аўтарытэтам
у калег, узначальвае «пярвічку” БРСМ…

— Ці можа змяніць сітуацыю ўдасканаленне сістэмы
падрыхтоўкі супрацоўнікаў міліцыі?

У.Р.: Даўно наспела па-трэба ў больш грунтоўнай
падрыхтоўцы работнікаў органаў правааховы ў галіне псіхалагічных ведаў.
Міліцыянер, як і доктар, працуе з самымі рознымі людзьмі, і з кожным павінен
знаходзіць агульную мову, для кожнага з яўляцца аўтарытэтам. Менавіта з гэтай
нагоды пасля першага года службы маладых міліцыянераў трэба абавязкова
ад-праўляць на курсы па псіхалогіі — каб канчаткова разабрацца ва ўсіх
пытаннях, якія ўзніклі падчас практычнай работы.

Т.Р.: Зараз курсанты вучэбнага цэнтра МУС
увогуле атрымліваюць вельмі слабую базавую падрыхтоўку, прычым не толькі па
псіхалогіі, але і па іншых, не менш важных дысцыплінах. Да таго ж у сучаснай
моладзі недастаткова сфарміраваная камунікацыйная культура, але ў міліцэйскіх
навучальных установах яе практычна не развіваюць.

— У апошнія гады органы МУС папоўніліся значнай
колькасцю жанчын. Наколькі павелічэнне долі прадстаўніц прыгожага полу
паўплывала на імідж нашай міліцыі і эфектыўнасць яе работы?

У.Р.: На імідж уплывае станоўча, а вось аб
эфектыўнасці адназначна сказаць цяжка. Бясспрэчна, жанчыны адносяцца да сваёй
работы ў цэлым больш скрупулёзна, чым мужчыны, аднак у мілі-цэйскай справе
вельмі важную ролю адыгрывае элемент звычайнай фізічнай сі-лы. Таму, на маю
думку, у падраздзяленнях органаў унутраных спраў доля жанчын не павінна
перавышаць 5%.

Т.Р.: На жаль, сёння ў праваахоўныя структуры
жанчын прымаюць неахвотна. Прызнаючы іх прафе-сійныя і асобасныя вартасці,
кіраўніцтва, тым не менш, не жадае мець праблемы, звязаныя з дэкрэтным
адпачынкам супрацоўніц.

Але ж саміх жанчын служба ў міліцыі вабіць.
Сёння ў спісе кандыдатаў на прыем у АУСТ 12 жанчын і, бадай, ніводнага
мужчыны…

— Прыцягненне пазбаўленых бацькоўскіх правоў
асоб да грамадска-карыснай працы з дапамогай міліцыі практыкуецца выключна ў
Беларусі. Як лічыце, такі ўнікальны прававы крэатыў можа стаць прыкладам для
іншых краін?

У.Р.: Праваахоўныя сістэмы розных дзяржаў
вырашаюць своеасаблівыя задачы, дзейнічаюць у межах пэўнага менталітэту і
прававой культуры, так што прамое запазычванне нашага вопыту ў рабоце з
абавязанымі асобамі наўрад ці магчыма. Але пэўную інфармацыю для развагі яна
дае.

Выкананне Дэкрэта Прэзідэнта краіны № 18, які
вы-значае адносіны дзяржавы да не маючых сумлення бацькоў, патрабуе вялікага
напружання сіл і часу: супрацоўнікам міліцыі даводзіцца пастаянна кантраляваць
заўзятых дармаедаў, нярэдка дастаўляць іх на работу ледзь не цягнучы за руку.

Аднак за перыяд дзеяння ўзгаданага дакумента
колькасць дзяцей у дзіцячых дамах зменшылася на 40%, а некаторыя з бацькоў
узяліся за розум. У нашым раёне дакладна ведаю пра дзесяць такіх выпадкаў…

А як ацаніць уплыў на крымінагенную абстаноўку
такой акалічнасці: асацыяльныя асобы падчас знаходжання на рабочым месцы не
маюць магчымасці ўдзельнічаць у правапарушэннях?

Т.Р.: Наколькі ведаю, у асяроддзі калег з Расіі
і Украіны гэты нарматыўны акт абмяркоўваецца актыўна і ўспрымаецца вельмі
станоўча. Прычын таму як мінімум дзве. У Дэкрэце № 18 праяўляецца
бескампрамісная пазіцыя нашай дзяржавы ў абароне правоў дзіцяці, і, да таго ж,
ён сведчыць аб рэальнай гуманізацыі айчыннага заканадаўства. Раней асобы, якія
не плацілі аліменты на ўтрыманне сваіх дзяцей, падлягалі крымінальнай
адказнасці, сёння ж ім даецца яшчэ адзін шанц стаць дастойнымі членамі
грамадства.

— Асіповічы — маленькі горад, дзе, як кажуць,
усе ўсіх ведаюць. Ці дапамагае такая спецыфіка ў праваахоўнай дзейнасці?

У.Р.: Безумоўна, асабліва ў аператыўнай рабоце,
у кантролі за ўзроўнем кампетэнтнасці і дысцыплінаванасцю супрацоўнікаў.
Апошняе для мяне, як ідэолага, асабліва важна: пільная ўвага грамадства
спрашчае вядзенне выхаваўчай работы і спрыяе дасягненню прынцыпова важнай мэты
— стварэння нашым супрацоўнікам іміджу «прынцыповага міліцыянера”.

Т.Р.: І — наадварот: цесныя міжасобасныя сувязі
даюць міліцыі дадатковыя магчымасці паўплываць на мясцовую супольнасць.
Інструментам уздзеяння на соцыум з яўляюцца разнастайныя публічныя акцыі, якія
праводзяцца разам з іншымі зацікаўленымі ўстановамі. Для прыкладу: у перыяд з
10 па 20 кастрычніка АУСТ, чыгуначнікі і актывісты БРСМ праводзілі дэкаду
бяспекі «Стоп, няверны крок”, падчас якой вялася тлумачальная работа аб мерах
прафілактыкі траўматызму на чыгуначным транспарце.

Калі канкрэтны грама-дзянін бачыць, што знаёмыя
міліцыянеры праяўляюць заклапочанасць аб яго жыцці і здароўі, гэта пакідае
вельмі моцнае ўражанне…

Запісаў Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем