Лепшыя вызначаны
Па выніках работы за другое паўгоддзе 2012 года за актыўны ўдзел у ахове правапарадку ў складзе добраахвотных дружын на чарговым пасяджэнні райвыканкама вырашана заахвоціць 28 чалавек.
У ліку лепшых дружыннікаў названы вадзіцель СВК “Калгас “Авангард” Яўген Баглай і касір СВК “Калгас “Каўгарскі” Валянціна Бельчына, слесар–рамонтнік установы па захаванні матэрыяльных каштоўнасцей “Маяк” Мікалай Дрозд і інжынер лінейных сістэм сувязі ААТ “Белтрансгаз” Ягор Iгнатаў, электраманцёр райвузла электрасувязі Iгар Патапейка і вадзіцель ДЭУ-73 Андрэй Раманоўскі і другія.