Карупцыі — ЗАСЛОНУ! 12.01.10, " 2

У райвыканкаме
Карупцыі — ЗАСЛОНУ!
З больш за 30 пытанняў, якія былі разгледжаны 6 студзеня на першым у новым годзе пасяджэнні райвыканкама, найбольш вартае ўвагі грамадскасці першае: “Аб мерах, накіраваных на супрацьдзеянне і выяўленне карупцыйных злачынстваў і іншых правапарушэнняў у Асіповіцкім раёне”.
Як адзначыў пракурор раёна Сяргей Парфёнаў, работа ў гэтым напрамку ў рэгіёне будуецца ў адпаведнасці з Комплекснай праграмай па барацьбе са злачыннасцю на Асіповіччыне на 2008-2010 гады і Планам комплексных мер па ўзмацненні барацьбы з карупцыяй на 2009 год. Усяго ў нас летась выкрыта 34 злачынствы карупцыйнай накіраванасці (2008 г. — 23). У пракуратуру раёна, УДФР і РАУС паступілі 34 адпаведныя заявы і паведамленні (2008 г. — 26), па 30 з іх (13) узбуджаны крымінальныя справы. Супрацоўнікамі РАУС прыняты 3 рашэнні аб адмове ва ўзбуджэнні такіх спраў, 1 — МА УДФР.
У 2009 г. пракуратурай у суд раёна накіравана для разгляду 8 крымінальных спраў карупцыйнай накіраванасці ў адносінах да 9 абвінавачаных па 27 фактах выкрытых злачынстваў, матэрыяльныя страты па якіх перавысілі 30 млн. руб. Судом разгледжана 10 крымінальных спраў азначанай катэгорыі ў адносінах да 13 абвінавачаных.
Праведзеныя пракуратурай праверкі сведчаць, што на прадпрыемствах раёна маюць месца факты парушэнняў заканадаўства аб захаванасці дзяржуласнасці, непрыняцця дзейсных мер па рэгрэснаму вяртанню прычыненых матэрыяльных страт за кошт вінаватых асоб, несвоечасовага прыцягнення вінаватых у здзяйсненні правапарушэнняў, ствараючых умовы для карупцыі і г.д. Што, натуральна, і знайшло канкрэтнае адлюстраванне ў прынятым рашэнні.
У рабоце пасяджэння райвыканкама, якое праходзіла пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, прыняў удзел старшыня Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Крыжэвіч.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем