Эксклюзіў Пабег па-асіповіцку: новыя падрабязнасці №60

“Хіт-парад” рэгіянальных навін ужо другі тыдзень
узначальваюць кропелькі інфармацыі аб падзеях, звязаных з уцёкамі двух
рэцыдывістаў з самага ахоўваемага памяшкання горада Асіповічы — ізалятара
часовага ўтрымання, які знаходзіцца ў будынку раённага аддзела ўнутраных спраў.
Сёння сярод яго “пастаяльцаў” бавіць час у чаканні суда Ігар К*., які
абвінавачваецца ў хаванні аднаго з уцекачоў — затрыманага ў пачатку мінулага
тыдня і этапаванага ў Бабруйск Анатоля Гарадзецкага.

Карэспандэнту “раёнкі” ўдалося сустрэцца з
арыштантам і паразмаўляць з ім аб матывах, якімі ён кіраваўся, уступаючы ў
канфрантацыю з законам.

Аднак спачатку ўзгадаем — наколькі магчыма
поўна** — абставіны нарабіўшых так многа шуму ўцёкаў.

Дзмітрый Шаржановіч летась быў асуджаны на 10
гадоў пазбаўлення волі за крадзеж у асабліва буйным памеры — ён зрабіў налёт на
існаваўшы да нядаўняга часу на гарадскім рынку павільён “Бункер”, адкуль вынес
разнастайных тавараў на 35 мільёнаў рублёў — і адбываў пакаранне ў адной з
выпраўленчых устаноў на Віцебшчыне. Для выяўлення абставін удзелу ў яшчэ адным
злачынстве некаторы час назад яго перавезлі ў Асіповічы і размясцілі ў ізалятар
часовага ўтрымання.

Анатоль Гарадзецкі атрымаў свае “пятнаццаць
хвілін славы” як удзельнік нарабіўшай нямала клопатаў асіповіцкай міліцыі банды
аўтаўгоншчыкаў. Разам з яшчэ адным паплечнікам ён абвінавачваўся ва ўгоне 10 і
наўмысным знішчэнні 1 машыны, за што і быў асуджаны на 3,5 гады пазбаўлення
волі. На момант апісваемых падзей прысуд аб пакаранні для Анатоля Гарадзецкага
быў вынесены, але яшчэ не ўступіў у сілу, таму ў ізалятары РАУС ён чакаў
этапавання ў месца адбывання пакарання.

Шаржановіч і Гарадзецкі знаходзіліся разам у
адной камеры ўсяго некалькі дзён, але гэтага хапіла, каб добра вывучыць рэжым
работы персаналу ізалятара, пэўныя рысы характару канвойных і нават вызначыць
некаторыя асаблівасці ахоўнага абсталявання. Планаваліся ўцёкі папярэдне альбо
сталі спантаннай рэакцыяй на збег “спрыяльных” абставін — гэтая акалічнасць для
нашага расповеду не мае прынцыповага значэння. Больш істотна іншае. Трэці
зняволены, які ўтрымліваўся ў той жа камеры, у гэтай авантуры ўдзельнічаць не
пажадаў, таму, калі ўцекачы каля 6 гадзін раніцы 27 чэрвеня самавольна адчынілі
дзверы і выйшлі ў калідор ізалятара, “моцна спаў”…

Як Шаржановіч з Гарадзецкім пераадолелі першыя,
самыя небяспечныя для іх 30 крокаў — менавіта столькі аддзяляе дзверы камеры ад
выхаду ў гаспадарчы двор будынка РАУС — пакуль расказваць нельга. А вось тое,
што было далей, сакрэту ўжо не ўяўляе. Уцекачы пераскочылі праз агароджу і
імкліва пабеглі ў бок вуліцы Дзмітрыева. Крыху перавёўшы дух у дварах, яны
раздзяліліся. Шаржановіч рушыў у невядомым накірунку, а Гарадзецкі пайшоў
шукаць таго, хто мог бы дапамагчы яму схавацца.

Уцекачу ў пошуках памочніка пашанцавала:
забяспечваць яго ежай і пашукаць бяспечнае сховішча згадзіўся хлопец, з якім
Гарадзецкі быў дагэтуль практычна незнаёмы.

Гаворыць Ігар К.:

— У дзень, калі лёс звёў мяне з Гарадзецкім, я
толькі-толькі ў чарговы раз “разлічыўся” з законам: выплаціў штраф за
хуліганства, якое здзейсніў у нецвярозым стане.

Калі зразумеў, аб чым мяне просіць гэты чалавек,
адчуў адначасова і спагаду да яго, і прагу да прыгод: усё ж стаць сведкам такой
незвычайнай падзеі, як супрацьстаянне беглага “зэка” і праваахоўнай сістэмы
цэлай дзяржавы, дадзена не кожнаму. Зразумела, аб крымінальнай адказнасці за
дапамогу асобам, якія збеглі з месцаў адбывання пакарання, ведаў выдатна, але
аб наступствах для сябе асабіста ў той момант неяк не думалася.

Мы сустрэліся з Гара-дзецкім у недабудаваным
доме каля райпаліклінікі. Выглядаў ён разгублена і быў яўна перапалоханы ад
разумення ўсяго цяжару свайго ўчынку. Аднак вяртацца з павіннай не жадаў і
прасіў дапамагчы яму знайсці бяспечнае жыллё хаця б на некалькі дзён. Я
паспрабаваў — праўда, безвынікова — патэлефанаваць знаёмаму, у якога ёсць
пустуючы дом у адной з вёсак на ўскраіне раёна, а крыху пазней пайшоў дадому.
Мы дамовіліся сустрэцца яшчэ раз…

Каля 17 гадзін я прынёс Гарадзецкаму варанай
бульбы, хлеба, рыбнага паштэту, пакет малака і пачак цыгарэт, але таго больш
цікавіла не ежа, а магчымасць знайсці надзейны прытулак. Мы абмяркоўвалі розныя
варыянты, толькі выбраць штосьці прыймальнае так і не ўдалося. Потым Гарадзецкі
пажадаў выпіць. Я ўзяў у яго грошы і набыў пляшку гарэлкі. Калі выпілі, спытаў
аб прычынах уцёкаў. Анатоль адказаў, што не жадае знаходзіц-ца за кратамі,
аднак увогуле на гэтую тэму размаўляў вельмі неахвотна.

Выпіўшы, ён раптам адчуў прыліў энергіі і пачаў
пераконваць мяне дапамагчы ўгнаць аўтамабіль, на якім можна было б хутка
знікнуць з Асіповіцкага раёна. Адгаворваць Гарадзецкага ад гэтага глупства
давялося доўга: ён ніяк не жадаў уцяміць, што міліцыя ўжо даўно пера-крыла ўсе
выхады з горада…

Я абяцаў прыйсці наступнай раніцай, аднак калі
за-стаўся адзін, належным чынам абдумаў сітуацыю, у якую патрапіў. Чым болей
думаў, тым менш хацелася дапамагаць чалавеку, які ўвогуле не ведае, што яму
рабіць з крадзенай свабодай і да таго ж пасля выпіўкі “не сябруе з галавой”.
Больш я Гарадзецкага не бачыў.

Зараз вось сяджу ў камеры і думаю: ну і навошта
трэба было ўвязвацца ў такую дурную гісторыю? Гэта ж трэба — патрапіў за краты
выключна з-за жадання паўдзельнічаць у незвычайнай прыгодзе!

…У поле зроку міліцыі Ігар К. патрапіў як
чалавек, які неаднаразова адбываў пакаранне за крымінальныя злачынствы. Падчас
правядзення вышуковых мерапры-емстваў ён выклікаў пэўныя падазрэнні, з-за чаго
і быў дастаўлены ў РАУС. Пасля амаль 8-гадзіннай размовы са следчымі ён усё ж
прызнаўся, што здзейсніў папярэдне не абяцанае ўтойванне асобы, якая асуджана
за цяжкае злачынства. Гэты ўчынак з пункту гледжання Крымінальнага кодэксу
таксама лічыцца парушэннем закону, за якое прадугле-джана сур’ёзнае пакаранне —
пазбаўленне волі тэрмінам да 2 гадоў.

Іронія лёсу: сваё прызнанне Ігар К. падпісаў
амаль што ў той момант, калі ў лесе каля пасёлка Сасновы быў нарэшце затрыманы
Анатоль Гарадзецкі. Той самы ўцякач, з-за якога мой суразмоўца сёння сядзіць за
кратамі і чакае чарговага прысуду…

* Імя зменена.

** У інтарэсах следства некаторыя факты
прапушчаны ці часткова зменены.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 9 августа для всех знаков зодиака

9 августа 2025
Читать новость
Общество

Расписание поезда Осиповичи-Гродзянка (тестовый период эксплуатации)

8 августа 2025
Читать новость
Общество

Мнением об интервью Александра Лукашенко американскому журналу Time делится первый секретарь РК БРСМ Юлиана Варавко

8 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель Осиповичского районного совета ветеранов Михаил Слесаренко поделился своими впечатлениями по итогу интервью Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко американскому журналу Time

8 августа 2025
Читать новость
Общество

Мнением об интервью Александра Лукашенко американскому журналу Time делится председатель районного отделения либерально-демократической партии Беларуси Александр Анюховский

8 августа 2025
Читать новость
Общество

Управление по труду, занятости и социальной защите Осиповичского райисполкома приглашает на работу старшего инспектора

8 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем