Дырэктыва № 1. “Рэйкавая вайна” №25

Сярод спраў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю
аддзела ўнутраных спраў на транспарце, самай няўдзячнай можна лічыць барацьбу з
невытворчым траўматызмам на аб’ектах чыгункі. Чаму? Начальнік АУСТ Уладзімір
Мамсікаў адказвае на гэтае пытанне наступным чынам:

— Супрацоўнікі транспартнай міліцыі прыкладаюць
тытанічныя намаганні, каб прадухіліць смерць і калецтва людзей на рэйках, аднак
стабільных вынікаў прафілактычная работа не дае і даць не можа. Прычына таму
прос-тая: землякі настолькі звыкліся з чыгункай, што не ўспрымаюць яе як
істотную пагрозу сваёй бяспецы. Вось гэтая звычка — пры вялікай агульнай
даўжыні чыгуначных ліній і высокай шчыльнасці руху цягнікоў — непазбежна вядзе
да самых непажаданых наступстваў. Акрамя таго, чыгунка здаўна вабіць людзей з
псіхічнымі адхіленнямі, бо з’яўляецца самым простым і, калі можна так сказаць,
зручным “прыстасаваннем” для самазабойства.

Вось і атрымліваецца, што прафілактыка транспартнага
траўматызму па-сутнасці адпавядае вядомаму выслоўю: хочаш трымацца на адным
месцы — бяжы ўперад з усіх сіл…

Летась было прыцягнута да адміністрацыйнай
адказнасці 204 чалавекі, якія пераходзілі рэйкі ў неўстаноўленых месцах, аднак
усіх не за-трымаеш, і 9 парушальнікаў (у 2009 годзе — 7) усё ж па-трапілі пад
колы цягніка.

За два сёлетнія месяцы ў зоне адказнасці АУСТ
аштрафавана 225 парушальнікаў, але 4 чалавекі атрымалі смяротныя траўмы.

Вядома, што пераважная большасць выпадкаў
невытворчага траўматызму на чыгунцы адбываецца з асобамі, якія знаходзяцца ў
стане алкагольнага ап’янення. Таму барацьба з незаконным абарачэннем
алкагольнай прадукцыі і распіццём спіртных напояў у забароненых месцах
транспартнай міліцыяй таксама разглядаецца як адзін з накірункаў прафілактыкі
няшчасных выпадкаў. За мінулы год было канфіскавана больш 1.000 літраў спірту і
самагону, дастаўлена ў выцвярэзнік 682 чалавекі.

Колькі з гэтых, страціўшых самакантроль,
грама-дзян маглі б папоўніць спіс ахвяр чыгункі, не трапіўшы своечасова ў поле
зроку права-ахоўных органаў? Можа і ні адзін, а можа — некалькі дзясяткаў:
“чалавечы фактар” непрадказальны…

 Дарэчы,
“рэкордная” колькасць ахвяр “рэйкавай вайны” — 32 загінуўшых — на ўчастку
абслугоўвання АУСТ была адзначана ў 2000 годзе.

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

 

Последние новости

Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость
Власть

“Мужики, в бой!” Лукашенко требует по-военному решать задачи в ходе нынешней уборочной кампании

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем