Даводзяць справу да суда

Пра гэтых людзей здымаюць фільмы і пішуць
дэтэктывы. На самой жа справе рамантыкі ў супрацоўнікаў аддзела крымінальнага
вышуку Асіповіцкага РАУС мала: яны — на шчасце! — рэдка выкарыстоўваюць
агнястрэльную зброю, амаль не адпачываюць, ды і ворагаў хапае… Пра зусім не
шэрыя будні і расказвае начальнік аддзела Віктар Архіпенка.

З-пад зямлі дастануць

Ад хлопцаў, якія працуюць у АКВ — адным з лепшых
структурных падраздзяленняў РАУС — наўрад ці атрымаецца схавацца. Пра гэта
сведчаць і лічбы: выкрыты ўсе 6 цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, якія былі
здзейснены на тэрыторыі раёна ў 2012 годзе. Аказваецца, раскрыццё напрамую
залежыць ад асабістых якасцей сышчыкаў. А якім павінен быць са-праўдны
прафесіянал? Пра смеласць і фізічную сілу казаць не варта — усё і так
зразумела. А яшчэ цэніцца ўменне стасавацца: як правіла, маўчуну цяжка
«выцягнуць” важныя для следчага працэсу звесткі ад людзей. Плюс, неабходны
кемлівасць, добрая памяць і нават хітрасць. Канечне, добрага выніку ніколі не
будзе без згуртаванасці. І Віктар Леанідавіч ганарыцца ўзаемаразуменнем, якое
пануе ў калектыве:

— Нярэдка здараецца вызываць падначаленых
ноччу, святочнымі днямі і г.д. Ніколі не пачуў у адказ адмовы ці не-задаволеныя
рэплікі. Увогуле, мы ўсе трошкі фанаты сваёй справы: не шкадуем ні часу, ні сіл
для таго, каб знайсці злачынцу і давесці справу да суда. А як жа інакш? Тых,
хто расчараваўся ў прафесіі, асабліва не трымаем — толькі адданыя людзі
патрэбны ў аддзеле. Такіх у нас 19 чалавек, хоць у штаце павінна быць 21.
Нічога — спраўляемся! Нашы хлопцы каго хочаш і з-пад зямлі дастануць. Менавіта
аднойчы дасталі ў прамым сэнсе слова — выкапалі ў агародзе труп чалавека, які
лічыўся без вестак прапаўшым. Аказалася, што сын пасля сваркі забіў родзіча і
закапаў яго на падворку. Падобных непрыемных гісторый — безліч. Таму і не бяром
прадстаўніц слабага полу да сябе — не для жаночых вачэй такія «карціны”.

Крыху пра будні і выдаткі прафесіі

Рэальна аддзел крымінальнага вышуку мала
нагадвае той, што паказвае кінематограф. На самой справе працаваць прыходзіцца
ў асноўным з алкаголікамі, нават пацярпелыя часта бываюць у неадэкватным стане.
Ад такіх чакаць можна што заўгодна. Таксама ўважліва даследуюць супрацоўнікі
міліцыі трупы — добра, калі яны цэлыя і «свежыя”, а калі, напрыклад, толькі
галава ці нябожчык ляжаў у пакоі некалькі тыдняў…

Дзякуючы спецыфіцы дзейнасці, у сышчыкаў шмат
агульнага: добра ведаюць крымінальны жаргон, не баяцца крыві і з падазронасцю
адносяцца да людзей. Хаця не трэба думаць, што яны — бяздушныя людзі. Віктар
Леанідавіч прызнаецца, што часам вельмі шкада і бандытаў. Напрыклад, добра
памятае непаўналетнюю дзяўчыну, якая трапіла пад уплыў кончаных зламыснікаў і
ўдзель-нічала ў забойстве старога чалавека.

Асіповічы крымінальныя?

Адна з праблем нашага горада — яго
месцазнахо-джанне на скрыжаванні многіх дарог. Гэта прыцягвае ўвагу жулікаў з
іншых месцаў, таго ж Мінска і Бабруйска. «Залётныя» злачынцы рабуюць
кватэры і аўтамабілі, пасля чаго вяртаюцца дадому і спадзяюцца, што застануцца
беспакаранымі.

— Глыбока памыляюцца! — лічыць Архіпенка.
Сувязь з калегамі наладжана добра, таму пакаранне вінаватага можа
спасцігнуць нават у другой краіне. Тым больш, што, дзякуючы сучасным
тэхналогіям — дактыласкапаванню і генетычнай экспертызе — шанцы ўцячы ад
супрацоўнікаў міліцыі рэзка зніжаюцца.

Ці можна назваць Асіпо-вічы крымінальным
горадам? Архіпенка ўпэўнены, што землякі могуць спаць спакойна, але і
«расслабляцца” не варта, асабліва ў грамадскім транспарце ці на вуліцы — уважлівасць
яшчэ нікому не пашкодзіла…

Тамара ГОРЛАЧ.

 

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем