Да пары жбан ваду носіць

Не ўпершыню
журналісты «раёнкі” практыкуюць сумесныя рэйды з работнікамі ДАI, якія штодня
патрулююць вуліцы горада і раёна, дзе кіпіць-віруе дарожнае жыццё. У ім у
кожнага з нас свая роля, але хочацца, каб на дарогах было камфортна і
вадзіцелям, і пешаходам. Для гэтага існуюць правілы дарожнага руху, захоўваючы
якія, можна пазбегнуць розных непрыемнасцей, а ў іншых выпадках — зберагчы
жыццё. На жаль, некаторыя сябраваць з правіламі не хочуць і парушаюць,
парушаюць, парушаюць… У гэтым яшчэ раз можна было нядаўна ўпэўніцца.

Паколькі зараз
цямнее рана, вырашылі звярнуць увагу на наяўнасць у пешаходаў святлоадбіваючых
элементаў, якія забяспечваюць бяспеку ў такую пару.

Маршрут
пралягаў па некалькіх вуліцах горада.

— Самыя
небяспечныя месцы тыя, дзе няма тратуараў, і людзі ідуць па ўзбочыне дарогі або
наогул выходзяць на праезную частку, — гаворыць інспектар дарожна-патрульнай
службы мясцовага ДАI Уладзімір Плют. — У горадзе такіх многа. I адно з іх —
мікрараён «чарняхоўкі». Ён і асвятляецца не надта добра, таму тут
заўсёды многа выпадкаў парушэння правілаў дарожнага руху. Глядзіце, вось і першы
нядобрасумленны пешаход.

I сапраўды:
перад самай машынай дарогу пераходзіла жанчына, на адзенні якой і блізка, як
кажуць, не было такога патрэбнага знака, як флікер.

Вадзіцель
аўтамабіля ДАI інспектар ДПС Віктар Туміловіч плаўна прытармазіў каля ўзбочыны.

— Няўжо жыць
не хочацца? — пытаемся ў незнаёмкі-пенсіянеркі.

Даведаўшыся
прычыну, па якой яе прыпынілі, жанчына абурылася:

— Падумаеш,
няма флікера. Я ж пад колы не лезла! Глядзела па баках уважліва. Выкарыстала
момант — і хуценька перабегла. Парушыла пра-вілы? Ну і што з таго? Усе ж
засталіся жывыя.

 Логіка, як кажуць, жалезная…

Наступнай
субяседніцай аказалася 18-гадовая навучэнка нашага каледжа.

— Флікер
калісьці быў, — апраўдваецца дзяўчына. — Ведаю, што трэба абазначыць сябе. У
школе пра гэта многа гаварылі, хаця на цяперашнім месцы вучобы пра правілы
дарожнага руху ніхто не ўспамінае. А святлоадбіваючы элемент куплю абавязкова.

Праз некалькі
хвілін размаўляем з веласіпе-дыстам. Ён выправіўся ў дарогу на тэхнічным
сродку, на якім адсутнічалі не толькі абавязковыя для руху ў вячэрні час фанары
— белы спераду і чырвоны ззаду, але нават катафоты. Сам таксама не меў на
адзенні ніякага «агеньчыка”.

— Як жа так, —
кажу яму. — Вы ж не толькі сябе падстаўляеце, але і вадзіцеля. Не аднойчы была
сведкай, калі мужу-аўтамабілісту прыходзілася манеўраваць на дарозе, каб не
зачапіць чалавека на «веліку”. У такія моманты хочацца такому ездаку, мякка
кажучы, заехаць па фізіяноміі, каб зразумеў раз і назаўсёды.

У гэты вечар
сустрэўся яшчэ адзін такі гора-веласіпедыст, які лёгка мог стаць ахвярай,
прычыніўшы непрыемнасці не толькі сваёй сям’і.

Безумоўна,
былі і станоўчыя прыклады паводзін на дарозе як уладальнікаў двухколавых, так і
пешаходаў. Як заўважыў Уладзімір Плют, да законапаслухмяных грамадзян можна
аднесці 90% насельніцтва. А вось астатнія дзесяць і выклікаюць трывогу.

Як жа
растлумачыць, як навучыць іх сябраваць з правіламі дарожнага руху? Якія
выхаваўчыя метады выкарыстоўваць, каб зразумелі, што толькі ўважлівасць і
павага адзін да аднаго ўсіх ўдзельнікаў дарожнага руху можа зрабіць шлях ад
дома і назад бяспечным?

Падаецца,
проста трэба перагледзець адносіны да самага каштоўнага, што ў кожнага ёсць —
да нашага жыцця…

Ніна
ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем