Заўсёды цікава, з чаго пачыналася прафесіянальнае станаўленне выдатных спецыялістаў і што яны самі лічаць важным у сваёй справе.
Вось з гэтай нагоды “раёнка” і задала вынесенае ў загаловак пытанне некалькім, найбольш аўтарытэтным у асяроддзі калег, супрацоўнікам органаў міліцыі.
Iнспектар ДПС АДАI Віктар ВIкторчык:
— Міліцыянерам увогуле і інспектарам ДАI ў прыватнасці стаў выпадкова: марыў быць мараком, аднак паступіць у марское вучылішча не атрымалася. Сябры параілі прыглядзецца да міліцэйскай кар’еры, вось гэтай парады і прыслухаўся. У першы ж дзень службы мяне, як механіка, накіравалі ў аўтаінспекцыю — там якраз выслабанілася вакансія…
У рабоце інспектара ДАI самае цікавае і самае складанае — знайсці ўзаемаразуменне з чалавекам. Штодзень даводзіцца мець справу з самымі рознымі людзьмі, якія па нейкай прычыне парушылі правілы руху. Аднак калі знойдзеш да парушальніка правільны падыход, апошні не толькі ўсвядоміць сваю памылку, але і прыме законнае пакаранне без крыўды. Калі такое атрымоўваецца, адчуваю поўнае задавальненне ад справы.
Оперупаўнаважаны АБЭП Віктар Штык — лепшы па прафесіі ў Магілёўскім УУС па выніках работы за 2010 год:
— У свой час быў вельмі ўражаны прыгодамі герояў фільма “Месца сустрэчы змяніць нельга”, вось і захацелася паспрабаваць сябе на такой цікавай рабоце.
Магу сказаць, што міліцэйская “кухня” там перададзена дастаткова дакладна, за адным, бадай, выключэннем: у рэчаіснасці вельмі часта даводзіцца шукаць адказы на куды больш складаныя пытанні, чым паўстаўшыя перад Жэгловым і Шарапавым. I не заўсёды адчуваеш задавальненне, калі знаходзіш на іх правільныя адказы…
Але работа ёсць работа, таму выконваць яе трэба па магчымасці добра і абавязкова — сумленна.
Памочнік дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы АУСТ Дзмітрый Чаропка:
— У арміі быў дэсантнікам, прывык да высокіх нагрузак і пастаяннага прытоку адрэналіна, таму служба ў міліцыі пасля звальнення ў запас падалася найбольш прымальным заняткам. Да таго ж мне з маладосці не падабалася схільнасць землякоў да п’янства і было жаданне з гэтым злом па-змагацца.
Сёння, калі да звальнення з органаў застаюцца лічаныя месяцы, магу сказаць, што з выбарам справы не памыліўся. Колькі змог зрабіць для аховы правапарадку на Асіповіччыне асабіста — судзіць не бяруся, ды і не галоўнае гэта. А вось тое, што Асіповіцкі АУСТ быў і застаецца надзейным абаронцам законапаслухмяных землякоў — нагода для прафесійнага гонару.
Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских
18 июля 2025
Общество
Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”
18 июля 2025
Власть
“Мужики, в бой!” Лукашенко требует по-военному решать задачи в ходе нынешней уборочной кампании
18 июля 2025
Общество
Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”
18 июля 2025
Общество
Гороскоп на 18 июля для всех знаков зодиака
18 июля 2025
Общество
Сегодня в ходе Единого дня информирования населения председатель Осиповичского райисполкома встретился с коллективом филиала «Елизово» ОАО «Гродненский стеклозавод»