Бяром з сабой у “паход”… КОДЭКС №55

На мінулых выхадных па
тэрыторыі вёскі Смык, у раёне старой помпавай станцыі і асіповіцкай
гідраэлектрастанцыі, а таксама ўздоўж ніжняга цячэння ракі Свіслач — ад ГЭС да
зліцця рэк Свіслачы і Сіняй — пад кіраўніцтвам начальніка аддзела фізічнай
культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктара Шыльцава быў праведзены сумесны
рэйд прадстаўнікоў аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў і
асіповіцкага доследнага лясгаса.

Удзельнікі рэйду праводзілі
прафілактычныя гутаркі з адпачываючымі аб правілах паводзін у лясах і побач з
вадаёмамі, яшчэ раз нагадалі, што аўтатранспарт можна ставіць толькі на
адлегласці не бліжэй за 30 метраў ад вады і г.д. Згодна з Кодэксам Рэспублікі
Беларусь «Аб адміністрацыйных правапарушэннях” за стаянку ў забароненым месцы
прадугледжаны альбо папярэджанне, альбо штраф у памеры да 10 базавых велічынь
(арт. 15.51). Вогнішчы дазволена разводзіць толькі ў спецыяльна абсталяваных
месцах і толькі ў дазволены час. Інфармацыю аб тым, забаронена ці дазволена
ладзіць пікнікі на прыродзе, можна атрымаць з газет і радыё, акрамя таго лясгас
развешвае адпаведныя лістоўкі на шлаг-баумах. За парушэнне патра-баванняў
пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках у выпадку, калі вы нічога не знішчылі
і не пашкодзілі, пагражае штраф да 25 б.в; са знішчэннем ці пашкоджаннем — ад
25 да 50 б.в., а засмечванне леса і драўнінна-хмызняковай расліннасці — да 20
б.в.

Адпачываючыя адэкватна
рэагавалі на заўвагі, таму штрафаваць нікога не прыйшлося. Аднак, нягледзячы на
тое, што тэрыторыя, на якой праходзіў рэйд, прыбіралася тыдзень таму, на ёй ужо
з’явіліся новыя купкі смецця.

Удзельнікі
рэйду звяртаюцца да асіпаўчан з просьбай паведамляць аб фактах парушэнняў
Кодэкса па тэлефонах: 22-1-01; 101 (РАНС),    
22-1-02, 102 (РАУС), 26-6-06, 23-8-03 (лясгас).

Уладзімір ЯЗЯНКОЎ, інспектар Асіповіцкага РАНС;

Ганна МАЦКЕВІЧ, карэспандэнт «АК».

 

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем