Будні асіповіцкай міліцыі

Паралельна з асноўным заданнем

Нагляд за
арганізацыяй варты на фермах сельгаскааператываў для ўчастковых інспектараў
аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС — работа звычайная. Начныя рэйды
праводзяцца рэгулярна, так што сітуацыя ў цэлым трымаецца пад кантролем.
Міліцыя дакладна ведае, дзе створаны належныя ўмовы для аховы жывёл і маёмасці,
а дзе ў сістэме абароны ад крадзяжоў ззяюць «дзіркі”. Зразумела, праблемным
фермам удзяляецца больш увагі, але ж і там, дзе нараканняў звычайне не бывае,
кантралюючы нарад часам сустракаецца з самымі неспадзяванымі нечаканасцямі. Так
што лішнімі гэтыя міліцэйскія клопаты назваць нельга.

Забягаючы
ўперад, трэба адзначыць — чарговая праверка гаспадарак прайшла без істотных
заўваг, а свінаферма СВК «Калгас «Лапічы» ўвогуле сустрэла
кантралёраў бездакорным выкананнем усіх ахоўных правіл. Але ж акрамя наведвання
ферм, дзяжурная група выконвае яшчэ і іншыя абавязкі па ахове правапарадку, так
што беднай на падзеі паездку на маршруце Асіповічы-Ліпень-Вязычын-Свіслач-Малая
Грава-Жорнаўка—Лапічы-Асіповічы ўсё ж не была.

…Выезд з
райаддзела міліцыі быў назначаны на дзесяць гадзін вечара, а пачатак работы
непасрэдна на аб’ектах нагляду планаваўся на 
поўнач. Справа адбывалася ў суботу, таму па дарозе ўдзельнікі рэйда —
участковы інспектар Аляксандр Налівайка і старшы оперупаўнаважаны аддзела
крымінальнага вы-шуку Уладзімір Злобіч — павінны былі здзейсніць «марш-кідок”
па дыскатэках. У Ліпеньскі СДК даехалі хутка, магчыма, нават хутчэй, чым трэба:
у танцзале яшчэ нікога не было, а невялікія купкі моладзі «тусаваліся” у двары.
Непаўналетніх сярод іх бачна не было, а супрацоўнікі СДК былі ўпэўнены, што
нават у разгар вечарынкі наўрад ці набярэцца тры дзясяткі наведвальнікаў.
Наступнымі пунктамі кантролю былі запланаваны Свіслацкі і Ялізаўскі СДК, але
калі машына праязджала па тэрыторыі знакамітай Вязычынскай фермы, з ажыўшай
рацыі прагучала паведамленне, што каля вёскі Прыцерпа была знойдзена гумавая
лодка, якая па прыкметах падобная на ўкрадзеную некалькімі тыднямі раней на
ўчастку Налівайкі, і пажадана, каб той прыняў удзел у яе апазнанні. Што ж, у
Свіслачы паварочваем не ўправа, да СДК, а ўлева — у накірунку Прыцерпы.

…Гумавую
лодку ўпэўнена ідэнтыфікаваць не ўдалося, затое ад працаваўшых з ёй
крыміналістаў даведаліся пра абставіны яе знаходкі. Лодка, ўпакаваная для
транспарціроўкі, ляжала ў прыбярэжных кустах і выпадкова патрапіла пад ногі
адной са шматлікіх кампаній рыбакоў, якая асталявалася побач. Аб чым тыя адразу
і паведамілі ў РАУС па мабільнай сувязі.

 Што ж тычыцца найбольш верагоднай прычыны
прапажы плаўсродку, то яна, як кажуць, з разраду банальных. Прыязджаюць сюды, у
аддалены куток Асіповіччыны, мноства розных людзей, прычым немалая частка рыбаловаў
— аматары «насычанага” рэлаксу на прыро-дзе, прыкладна такога, як паказана ў
папулярнай камедыі «Асаблівасці нацыянальнай рыбалкі”. Але тое, што смешна ў
кіно, насамрэч выглядае зусім не весела: стомленыя доўгім «застоллем” рыбакі
ўрэшце моцна засынаюць, кідаючы свае палаткі, лодкі, маторы да іх, іншыя не
танныя прадметы без аніякага нагляду. Для знікнення рэчаў лепшых умоў не
стварыць. Часам тая ж дрэнна прывязаная лодка адплывае ад берага самастойна,
часам, нехта ёй у гэтым дапамагае…

Скончыўшы
патрэбныя фармальнасці, едзем далей, наведваць варту на фермах калгасаў
«Чырвоны ўдарнік” і «Лапічы”. А паралельна — правяраць чутку пра «вялізную гару
нічыйнага металалому, што ляжыць недзе каля вёскі Лапічы”. Напярэдадні рэйда аб
незвычайным «радовішчы” жалеза паведаміў адзін з чытачоў «раёнкі”. Інфармацыя
была не поў-най, таму пошукі занялі нямала часу, і, як высветлілася, не зусім
дакладна адпавядала рэчаіснасці. Уражваючае нагрувашчванне вялікіх бакаў і
іншых буйнагабарытных металічных прадметаў існуе на самой справе, але належыць
яно ДРБУ № 199 і ўяўляе сабой маёмасць, якая чакае спісання на вытворчай
пляцоўцы дарожнай арганізацыі. Сістэматычны нагляд за металічным «кладам”
сапраўды адсутнічае, ды ён асабліва і не патрэбны: хутка і без спецыяльнага
абсталявання тыя ж грувасткія бакі вывезці немагчыма. Праўда, адна спроба
ўкрасці метал у дарожнікаў аднойчы ўсё ж была, аднак знікшыя прадметы мелі
настолькі своесаблівыя вага-габарытныя характарыстыкі, што знайсці іх і
прыцягнуць аматара лёгкага заробку да крымінальнай адказнасці аказалася справай
не асабліва складанай.

 Ды і жыхароў прылягаючых дамоў можна лічыць
добраахвотнымі памочнікамі дарожнікаў. Не паспела наша машына прастаяць на
вытворчай пляцоўцы і дзесяці хвілін, як да яе жвава падруліў МТЗ з прычэпам, і
малады трактарыст задаў сакраментальнае пытанне: «І што вы тут, даражэнькія,
робіце, а?”

Пасля абмену
«візітнымі карткамі” разгаварыліся. Як высветлілася, хлопец — мясцовы
механізатар — вяртаўся дадому і вырашыў на ўсялякі выпадак пацікавіцца
незразумелым варушэннем каля металічных «заляжаў”. Вось у такой дробязі і
вызначылася вартая павагі грамадзянская пазіцыя чалавека. Шкада, што не
за-пісаў яго імя…

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем