Асіповіцкі АУСТ: яны — лепшыя

Па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2012 год
лепшымі па прафесіі сярод супрацоўнікаў упраўлення ўнутраных спраў на
транспарце былі прызнаны двое землякоў — оперупаўнаважаны аддзялення
крымінальнага вышуку Асіпо-віцкага АУСТ капітан міліцыі Мікалай Рудкевіч і
старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх маёр міліцыі Юрый
Ткачук. Прычым апошні атрымаў гэтае ганаровае званне ўжо ў сёмы(!) раз.

Саслужыўцы паважаюць лаўрэатаў не толькі за прафесіяналізм
і вопыт — Рудкевіч і Ткачук працуюць у АУСТ ужо болей 20 гадоў — але яшчэ і за
майстэрства спалучаць клапотную і «безлімітную” па часе міліцэйскую работу з
сямейнымі справамі ды ўменне атрымліваць асалоду ад кожнага пражытага дня.

Цікава, што ў сваіх захапленнях маёр і капітан утвараюць
вельмі гарманічны і жыццесцвярджальны тандэм.

Юрый Ткачук — адзін з лепшых спартсменаў аддзела, заўсёды
трымае выдатную форму і сваім прыкладам прапагандуе перавагі, якія атрымлівае
чалавек, што не лянуецца ўкладваць крыху часу ў развіццё ўласнага цела.

Мікалай Рудкевіч — бадай, лепшы пазаштатны шэф-кухар АУСТ.
Аб яго кулінарных эксперыментах ходзяць ледзь не легенды, і амаль кожны з калег
мае ў запісной кніжцы некалькі «оперупаўнаважаных” рэцэптаў. Адзін з іх проста
немагчыма не ўзгадаць, бо слінкі пачынаюць цячы нават калі чытаеш яго апісанне:

Узяць па 10 салодкіх перцаў, памідораў, зубкоў часнаку, 1
стручок горкага перцу, па стакану цукру і алею, 2 сталовыя лыжкі солі і 100
грамаў воцату. Усё узбіць у аднародную масу (лепш у блэндары), кіпяціць 15
хвілін. Потым у гарачую масу кінуць 1 кілаграм парэзаных кругамі баклажанаў і
варыць яшчэ 20 хвілін.

І, уласна кажучы, усё…

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем